Паважаныя чытачы, у дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі вас вітаюць цікавыя і самыя добрыя кнігі на роднай мове.
Падрабязней раскажам пра некаторыя з іх:
![]() |
“Дванаццаць месяцаў. Кнігі 1, 2, 3”. Гэта серыя, што складаецца з дванаццаці кніг, у якія ўвайшлі знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных дзіцячых пісьменнікаў. Гэта своеасаблівы казачны каляндар, які можна чытаць цэлы год — штодня па адной незвычайнай гісторыі. Асаблівасць праекта ў тым, што пры яго ажыццяўленні выкарыстаны кніжныя ілюстрацыі, створаныя ў розныя гады лепшымі беларускімі мастакамі. Многія з гэтых малюнкаў складаюць залаты фонд айчыннай кніжнай графікі. |
![]() |
“Хадзі, сонейка, да нас…”. У прапанаваную кнігу ўключаны калыханкі, забаўлянкі, песні, заклічкі, лічылкі, якія адрасаваны дзецям або бытуюць у дзіцячым асяродку. Даецца пераклад тэкстаў на кітайскую і англійскую мовы. Выданне багата ілюстравана арыгінальнымі малюнкамі жывапісу і графікі, выкананымі мастакамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца культурай народаў свету. |
Таксама шмат іншых цікавых кніг беларускіх пісьменнікаў з’явілася на паліцах дзіцячага аддзела. Гэта зборнік аповесцей і апавяданняў “Хто лепшы рыцар”, казка Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан “Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякап’ютарная казка”, зборнік вершаў, апавяданняў і казак “З днем народзінаў, альбо Свята, якое есць у кожнага”, кніга Уладзіміра Мазго “Ваверкі лушчаць зоркі: вершы, казкі”.

Запрашаем Вас, дарагія чытачы!
2020-05-19





