Гарадская бібліятэка №1 прапануе ўключыць у свой спіс да чытання раман Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі» і раман «След ваўкалака».
Прыгодніцкія раманы маюць гістарычную аснову, гэта – гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі, ёсць у раманах і маленькія цікавасці для тых, хто неабыякавы да гісторыі Сярэднявечча. З кніг можна даведацца пра зносіны паміж рознымі слаямі насельніцтва, умовамі працы бедных і ладам жыцця багатых, узроўнем адукаванасці першых і другіх.
Раман «След ваўкалака» расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага. Нягледзячы на тое, што падзеі кніг адбываюцца ў XIII стагоддзі, іх тэматыка вельмі актуальная. Творы прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў – літоўцаў, латышоў, эстонцаў – для таго, каб процістаяць ворагам.




