Sidebar

18
Сб, апр

«Вярба над вірам»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Кніга «Вярба над вірам» (Верба над омутом) Наталлі Касцючэнка – выдатнай беларускай пісьменніцы, чыя творчасць захапляе кожнага, хто чытае яе творы, складае раман «Вярба над вірам» і мастацкія нарысы аб вядомых пісьменніках, журналістах і іншых цікавых людзях Беларусі. Кніга унікальная як па зместу, так і па энергетыцы, накалу пачуццяў і глыбіні думак.

Раман напісаны ў новым літаратурным жанры – псіхалагічнай споведзі, у якой усе – вакол сябе і аб сабе, ад малога да вялікага, ад асабістага да агульначалавечага.
Аўтар піша настолькі шчыра, адкрыта, паказваючы свае пачуцці і перажыванні, што міжвольна ўспамінаеш свае думкі і ўчынкі, сваю боль. І незалежна аб кім , ці аб чым расказваецца ў творах, аўтару верыш.