Sidebar

18
Ср, мая

Книжные новинки детского отдела центральной библиотеки

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Ура! На полках детского отдела центральной библиотеки “поселились” новые красочные издания белорусской печати, на страницах которых творится настоящее волшебство, ожидающее своего часа затянуть читателей в мир приключений.

Мы предлагаем вам познакомиться с “новыми жителями библиотеки”:

А. Чиж-Литаш “Шестнадцать”

Подростковый возраст - отвратителен. Ты думаешь, что знаешь все, но это всего лишь иллюзия. Жестокое, циничное время. И тебе необходимо методом проб и ошибок научиться выживать в этом мире. Помочь могут только родители. Главное, чтобы они открыли глаза и разглядели проблемы своего ребенка.

Роман «Шестнадцать» - послание всем мамам и папам о том, что их дети остро нуждаются в любви.

М. Сліва “Кума з Аўстрыі”

Кожнае дзіця па сваёй натуры вясёлая істота, якой блізка смяяцца да ўпаду над нейкім простым жартам. Гэтая кніга сапраўдная знаходка для весялуноў. У ёй можна знайсці шмат смешных гісторый, якімі можна падзяліцца са сваімі сябрамі і разам пажартаваць.

А. Бутэвіч “Прыгоды віруса шкодзі”

Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай.

В. Гапееў “Зніч ваўкалака”

Табе, адзінацціклассніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цетак, з іх страў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў балоце ды душіць курэй, гусей і нават малых казлянят. Можна пасміхацца з аповяда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае і страшнае і ты зразумееш: нехта ці нешта жыве тут, побач. Варожае і злое? Ці запужанае і няшчаснае? Чацвярым сябрам трэба знайсці ахвяру невядомага звера, але і адкрыць старажытную таямніцу, а потым вырашыць: што рабіць са знойдзенным скарбам?

А. Васілевіч “Расці, Ганька”

Славутая аповесць класіка беларускай дзіцячай літаратуры Алены Васілевіч - пра дзяўчынку з маленькай беларускай вёсачкі першай паловы XX ст., пра хараство прыроды, адкрыццё таямніц свету, здольнасць заставацца чалавекам у няпростых жыццёвых абставінах. Шмат бед і выпрабаванняў выпадае на долю маленькай гераіні, але яна пераадольвае ўсё, не страчваючы веры ў людзей.

А. Грушэцкі “Рыцар Янка и каралеўна Мілана”

Янка і Мілана прыязджаюць на лета ў вёску, але выпадкова праз люстэрка ў дзедавай каморы апынаюцца ў іншасвеце... Дзеці рашуча накіроўваюцца ў падарожжа па таямнічым каралеўстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзівосныя міфічныя істоты, сярод якіх нават Цмок. Паводле старажытнага падання, менавіта ім належыць выратаваць каралеўства ад злога чараўніка Волха і войскаў ваўкалакаў.

Прыгоды і рыцарскія бітвы, пераадоленне страхаў і перашкод сустракаюцца на шляху юных герояў. Але цяжкасці толькі гартуюць!..

2021-10-05