Sidebar

18
Сб, Кра

Традыцыйная культура і побыт беларусаў

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У мове кожнага народа ёсць словы, якія адносяцца менавіта да яго жыцця і культуры

Напрыклад, карыда (бой быкоў) – для апісання іспанскай культуры, бусідо (кодэкс самурая) – японскай, ланч (прыём ежы апоўдні) – англійскай. Такія словы, як правіла не маюць адпаведніка ў іншых мовах свету і ўтрымліваюць важную інфармацыю аб жыцці народа. Ёсць падобныя словы і ў беларускай мове. Яны сабраны ў кнізе “Традыцыйная культура і побыт беларусаў”, якую прапануе дзіцячы аддзел Цэнтральная бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева сваім чытачам, іх бацькам, а таксама кіраўнікам дзіцячага чытання.

Кніга выйшла ў сэрыі “Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара”. Выданне знаёміць чытачоў з традыцыйнай культурай і побытам беларусаў. У кнізе сабраны паняцці, блізкія і зразумелыя кожнаму жыхарау нашай краіны. Амаль у кожным артыкуле аўтары падаюць варыянты выкарыстання слова, гісторыю яго паходжання, прыводзяць прыказкі і прымаўкі, у якіх яно ўжываецца. Такі падыход паспрыяе пашырэнню слоўнікавага запасу школьніка, дапаможа лепш усвядоміць сэнс асобных слоў і выразаў.

Выданне будзе карысным для самастойнага чытання, для падрыхтоўкі дамашняй работы, паведамленняў па розных тэмах, на ўроках і на пазакласных занятках.

Кніга разлічана для чытачоў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

2022-03-16