Sidebar

18
Сб, Кра

Прыгоды Віруса Шкодзі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

6 лістапада ў інтэрактыўным дзіцячым цэнтры адукацыі і вольнага часу «РастОК» пры падтрымцы студыі войлакаваляння «Час цяпла» (@vremytepla) прайшла сёмая сустрэча ў рамках праекта «Чытай-Валяй».

Пачалася яна са знаёмства з  творчасцю беларускага дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка, перакладчыка, публіцыста і крытыка Анатоля Іванавіча Бутэвіча і яго казкай «Прыгоды Віруса Шкодзі». Бібліятэкар Ганна Маскалёва з дапамогай прэзентацыі пазнаёміла дзяцей з казачным каралеўствам Сусветнае Сеціва і яго жыхарамі – галоўным камп’ютаршчыкам каралеўства Кампам Кампавічам, разумным і разважлівым каралём Віндусам Вялікім і яго дачкой Віндусачкай, а таксама з галоўным шкоднікам казачнага каралеўства Вірусам Шкодзей, здатнага на неверагодныя выдумкі і штукарствы. Далей удзельнікі праекта з дапамогай кіраўніка студыі войлакаваляння «Час цяпла» Святланы Міхалевіч пачалі валяць хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса Шкодзю.

Дзеці з захапленнем валялі кожны свайго шкоднічка і ў працэсе працы слухалі пра яго казку.

Завяршылася сустрэча сумесным чаяпіццем, падчас якога ўсе з захапленнем дзяліліся сваімі ўражаннямі.

2021-11-08