У рамках праекта па эстэтычнай асвеце дзяцей і моладзі «Арткалегіум» 5 мая ў мастацкай галерэе «З’ява» адбылася экскурсія для вучняў ДУА «Гімназія №3 г. Барысава» па выставе акварэльнага жывапісу сябры Беларускага саюза мастакоў, прафесара Уладзіміра Рынкевіча «Аб зямным і нябесным».
Выстава праходзіць па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыаршага Экзарха усяе Беларусі Веніяміна.
Загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Таццяна Кірылава нагадала, што сустрэча адбываецца ў святочныя велікодныя дні. У расказе вялікую ўвагу надала творам духоўнай тэматыкі з нізак: «Маўчанне перад абразом», «Валаам», «Афон», «Луг духоўны». А таксама пазнаёміла падлеткаў з асаблівасцямі мастацкага стыля вядомага беларускага мастака і яго мастацказнаўчымі працамі.
2021-05-06