Працуючы ў родным рэгіёне, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч і Аляксандр Шыпула актыўна цікавяцца культурным жыццём землякоў.
Пазнаёміўшыся з выставай акварэльнага жывапісу «Аб зямным І нябесным» вядомага мастака і мастацтвазнаўцы Уладзіміра Рынкевіча ў мастацкай галерэі “З’ява” Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева, яны адзначылі, што экспазіцыя ў цэлым змяшчае духоўны і сімвалічны коды беларусаў. На іх думку, у работах майстра закладзена важная сістэма перадачы духоўных і сацыяльных каштоўнасцяў ад пакалення да пакалення.
2021-04-22