Sidebar

16
Вс, март

10 книг из серии "Дети войны" издательства “Четыре четверти”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

10 книг из серии “Дети войны” издательства “Четыре четверти” из фонда городской библиотеки №2.

Издательство «Четыре четверти» было образовано в 1993 году. Основной целью его создания было восполнение пробела в подготовке и выпуске нотно-музыкальной литературы. Однако, практически с первых лет существования, сфера издательских интересов значительно расширилась — разрабатывались издательские проекты по аутентичной национальной культуре, духовной культуре, а также физической культуре. Подробнее

 

Галіноўская, Н. В.   Няма даравання вайне : вершы і паэма / Ніна Галіноўская. – Мн. : Чатыры чвэрці, 2014. – 66 с. – (Дзеці вайны).

 У новую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра вядомай паэтэсы Ніны Галіноўскай увайшлі вершы і паэма “Пра дзяўчынку Галінку”, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Паэма носіць аўтабіяграфічны характар. Тыя пакуты, што напаткалі Галінку падчас вайны, аўтар апісвае жывой беларускай мовай, ярка і запамінальна. Кніга прасякнута філасофскім роздумам пра падзеі ваеннага ліхалецця. У творах Ніны Галіноўскай няма слова “патрыятызм”, але гэтае пачуццё – у яе душы, у самой атмасферы яе твораў. Любіць родную Беларусь і берагчы яе гісторыю – заклікае кожная старонка кнігі.

 

Гурскі, В. Р.  Цяжкая дарога : апавяданні / Васіль Гурскі. – Мн. : Чатыры чвэрці, 2010. – 160 с. – (Дзеці вайны).

У кнізе Васіля Гурскага “Цяжкая дарога” апісваюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, якая крывавым крылом апякла лёсы не толькі дарослых, але і дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі дапамагалі бацькам ваяваць з акупантамі, здабываючы звесткі для народных мсціўцаў, іх паспяховых баявых аперацый.

Барацьба вялася ў вёсках і гарадах, на чыгунках і лясных дарогах. Многія юныя патрыёты станавіліся сувязнымі, партызанамі атрадаў, са зброяй у руках знішчалі гітлераўцаў.

Усе нарысы дакументальныя, героі – дзеці мужнай Беларусі. Іх подзвігі не забудуцца, а са старонак гэтай кнігі будуць зіхацець стагоддзямі і зваць нашчадкаў на новыя здзяйсненні для праслаўлення Бацькаўшчыны.

 

Дудзюк, З. І.  Выжыць на дарозе смерці : успаміны / Зінаіда Дудзюк. – Мн. : Чатыры чвэрці, 2013. – 260 с. – (Дзеці вайны).

Кніга апавядае пра жорсткія выпрабаванні, якія выпала перажыць мірнаму насельніцтву і ў прыватнасці дзецям і падлеткам ў гады акупацыі Беларусі войскам фашысцкай Германіі. Успаміны дзяцей-відавочцаў тых падзей яскрава паказваюць, як ім даводзілася выжываць пад дуламі аўтаматаў і жэрламі гармат, у канцэнтрацыйных лагерах і на прымусовай працы ў Германіі, галадаць і мерзнуць, але нават перажыўшы гэтыя выпрабаванні, застацца добрымі і зычлівымі людзьмі.

 

Маляўка, М. А.  Беражыце Шыпшыну : вершы, балады / Мікола Маляўка. – Мн. : Чатыры чвэрці, 2013. – 116 с. – (Дзеці вайны).

У паэтычнай кніжцы Міколы Маляўкі “Беражыце Шыпшыну” жыве памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. Аўтар, равеснік вайны, расказвае аб мужнасці франтавікоў і партызан, мірных жыхароў, аб сіле іх духу, аб тым, як трывожнае рэха далёкіх грымотных гадоў адгукаецца ў нашым часе.

Маладыя нашчадкі герояў вайны вучацца, служаць у арміі, працуюць. І не забываюць сваіх слаўных продкаў, блізкіх і далёкіх. Галоўны іх клопат – пакінуць новым пакаленням мірную спадчыну, зберагчы родную планету ад ядзернай катастрофы.

Для шырокага кола чытачоў.

 

Пазнякоў, М. П.  Хлеб для партызанаў : апавяданні, эсэ, аповесць / Міхась Пазнякоў. – Мн. : Чатыры чвэрці, 2015. – 94 с. – (Дзеці вайны).

У новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата дзесяці літаратурных прэмій, у тым ліку і двойчы – прэміі Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, увайшлі творы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У аснову апавяданняў, эсэ і аповесці пакладзены ўспаміны бацькоў пісьменніка – непасрэдных яе ўдзельнікаў, а таксама згадкі старэйшых братоў і сясцёр – дзяцей самай крывавай і жахлівай вайны, якія і з’яўляюцца галоўнымі героямі некаторых твораў гэтай кнігі.

Аўтар заклікае быць чуйнымі і міласэрнымі, шанаваць ветэранаў, любіць Радзіму, ганарыцца тымі, хто набліжаў Вялікую Перамогу, адстойваць мір на зямлі.

   

Подкатик, Е. С.  Точка: повесть / Елена Подкатик. – Мн. : Четыре четверти, 2014. – 154с. – (Дети войны).

Основное действие повести «Точка» происходит в Минске в двух временных измерениях – октябрь 2009 года и период оккупации города во время Великой Отечественной войны.

Главная героиня повести Людмила Стаханова принимает участие в Республиканской переписи населения 2009 года. При довольно странных обстоятельствах она знакомится с Миррой Львовной Андреевой – одинокой 92-летней старушкой, бывшей узницей Минского гетто. Эта нечаянная встреча двух женщин показала, что случайностей не бывает. Каждое наше действие может кого-то спасти, а кого-то погубить. Яркое тому подтверждение – невероятные жизненные коллизии Стеллы Андреевой и Минны Браун, судьбы которых тесным образом сплелись с жизнью Людмилы Стаховой.

 

Чарняўскі, М. М.  На плошчы памяці маёй : вершы, паэмы, балады / Мікола Чарняўскі.  –  Мн. : Чатыры чвэрці, 2014. – 130 с. – (Дзеці вайны).

“Трэба, каб нашчадкі ведалі, якой цаной здабыта Перамога, каму абавязаны мы шчаслівай магчымасцю жыць і працаваць, здзяйсняць свае мары…” – гаворыць аўтар гэтай кнігі, вядомы паэт Мікола Чарняўскі.

Гэтым пачуццём прасякнуты радкі твораў, што ўвайшлі ў яго новую кнігу. У іх гераічнае мінулае арганічна спалучаецца з матывамі любові да роднай зямлі, з філасофскім роздумам пра сэнс жыцця, пра тыя з’явы, што не перастаюць хваляваць людзей і сёння.

Асобнае месца займаюць паэмы-балады. Яны напісаны на дакументальнай аснове, маюць канкрэтныя імёны, дакладныя адрасы. Героі іх – салдаты вайны, франтавікі і партызаны, якія здзейснілі ў грозны час подзвігі ў імя вызвалення Радзімы.

 

Шкірманкоў, Ф. У.   Нашчадкам : апавяданні, вершы / Фелікс Шкірманкоў. –Мн. : Чатыры чвэрці, 2015. – 126 с. – (Дзеці вайны).

У новай кнізе Фелікса Шкірманкова, прысвечанай 70-годдзю перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, чырвоным радком праходзіць думка: мы павінны заўсёды помніць тых, хто адстаяў родную Беларусь у крывавай барацьбе з фашысцкімі захопнікамі.

 

Ярашэвіч, І. П.  Васілёк : апавяданні / Іван Паўлавіч Ярашэвіч. –  Мн. : Чатыры чвэрці, 2015. – 72 с. – (Дзеці вайны).

У кнізе “Васілёк” беларускага краязнаўца Івана Ярашэвіча на гэты раз – тэма Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі. Лёсы дзяцей і тыя падзеі, пра якія расказвае аўтар, так ці інакш звязаны з Чэрвеньшчынай і будуюцца на яго дакументальных вышуках.

Кніга заклікае любіць Радзіму, мацаваць мір, каб жахі вайны больш ніколі не паўтарыліся.

Разлічана на шырокае кола чытачоў.

 

Жуков, В. И.  Узники “Ладемюле”, или 597 дней неволи : документальная повесть / Валентин Жуков. – Мн. : Четыре четверти, 2011. – 148 с. – (Дети войны).

Осталось совсем немного очевидцев событий Великой Отечественной войны, которые могут рассказать о них новому поколению. Валентин Иванович Жуков – один из них. Документальная повесть «Узники “Ладемюле”, или 597 дней неволи” содержит дневниковые записи, свидетельстующие о трудностях военного времени и тяжелых испытаниях, через которые пришлось пройти самому автору, попавшему в плен в Германию.

Предназначена для широкого круга читателей.