Sidebar

05
Пн, дек

Серыя «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Гарадская бібліятэка №2 прапануе кнігі серыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя»

Рукой паэта водзіць Бог,
Калі сапраўдны ён паэт,
Калі разгледзець рупна змог,
Чым быў,
Чым ёсць,
Чым будзе свет.
За лепшы лёс людзей усіх
Ідзе, не баючыся смерці,
Чужыя беды і грахі
Прыняць гатовы чуйным сэрцам…
Рукой паэта
Водзіць
Бог!..

В. Лукша

Броўка, П. Крыніца з-пад Вушачы : вершы і паэмы
Кнігу выбранай лірыкі народнага паэта Беларусі П. Броўкі склалі вершы і паэмы са зборнікаў «Між чырвоных рабін», «Калі ласка», «Ты – мая пчолка» і інш.


Караткевіч, У. С. На Беларусі Бог жыве … : вершы, паэмы
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа У. Караткевіча увайшлі паэтычныя творы, якія даўно сталі класікай беларускай літаратуры. Яны вызначаюцца рамантычнай узнёсласцю і грамадзянскай страснасцю, нечаканай вобранасцю і глыбінёй зместу.

 

Карызна, У. І. Доля Русь наша Белая : вершы, паэмы, песні
У кнігу выбранай лірыкі вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і прэміі прафсаюзаў Беларусі У. Карызны увайшлі вершы і паэмы са зборнікаў «Жураўліны досвітак», «Святло ліўня», «Цеплыня», «Цішыня баразны», «Музыка ў свеце» і іншыя, а таксама многія папулярныя песні на словы паэта з нотамі.


Куляшоў, А. Дарогі : вершы, паэмы
Паэзія Аркадзя Куляшова – гэта вечная захопленасць жыццём і творчае гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазнанне сябе і людзей. У кнігу ўвашлі лепшыя вершы з творчай спадчыны паэта, паэмы «Цунамі», «Хамуціус», «Варшаўскі шлях».


Лукша, В. А. І родны дом, і цэлы свет : паэзія
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі В. Лукшы уваўшлі лепшыя творы, напісаныя амаль за 50 гадоў творчай дзейнасці паэта.

Незабыўныя галасы. Я хацеў вам сказать… : вершы, паэмы
Кніга выбраных твораў пяці паэтаў. Лёсы іх шмат у чым падобныя сваёй трагічнасцю, але іхнія паэтычныя галасы вельмі розныя. Вершы А. Сыса, В. Стрыжака, І. Рубіна, В. Гадулькі і М. Купрэева сёння праходзяць выпрабаванне часам, але, думаецца, многія творы гэтай кнігі назаўсёды застануцца ў залатым фондзе паэзіі ХХ стагоддзя.

 

Панчанка, П. Жытнёвы звон : выбранае
У кнігу народнага паэта Беларусі П. Панчанкі увайшлі выбраныя вершы з кніг «Пры святле маланак», «Дзе начуе жаўранак», «Маўклівая малітва», «Крык сойкі», «Вячэрні цягнік» і вершы з франтавых дарог.

Танк, М. Мне пару крыл дало юнацтва … : выбраная лірыка
У кнігу народнага паэта Беларусі М. Танка ўвайшлі ўзоры яго інтымнай, грамадзянскай, пейзажнай і філасофскай лірыкі, а таксама асобныя сатырычныя вершы.

Федзюковіч, М. М. Красадзён : вершы, пераклады
Красадзён – шматгадовая травяністая расліна сямейства лілейных, якая на пачатку лета цвіце прыгожымі цёмна-аранжавымі кветкамі. Так хацеў назваць свой чарговы паэтычны зборнік М. Федзюковіч, але, на жаль, здаць рукапіс у выдавецтва не паспеў. Цяпер пад той жа назвай выйшла кніга выбраных вершаў з яго не дужа і вялікай па аб’ёму спадчыны.

 

Янішчыц, Я. І. Пачынаецца ўсё з любві … : вершы, паэмы
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Яўгенія Янішчыц сваімі арыгінальнымі, рамантычна-ўзвышанымі і ў той жа час задушэўна –інтымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэса ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высакародных адносінаў паміж людзмі. У кнігу ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай.