На паліцу паступленняў у сельскай бібліятэцы № 16 в. Глівін стала кніга «На прасторах любай Беларусі».
Гэта зборнік прозы, паэзіі, публіцыстыкі. Дадзенае выданне — гэта вынік калектыўнай працы сучасных беларускіх пісьменнікаў: І.Тулупавай, М.Шабовіча, У. Мазго, А. Жыгунова, М. Пазнякова, Г. Пашкова, Т. Трафімавай і інш.
Кніга будзе цікавай шырокаму колу чытачоў, усім, хто цікавіцца гісторыяй і сучаснасцю роднага краю, любіць сваю гераічную зямлю, шчырых і працавітых людзей, нашу маляўнічую прыроду.