Sidebar

27
Сб, фев
166 Новых публикаций

«Яе мы будзем шанаваць»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

21 лютага ў гарадской бібліятэцы № 2 прайшёл дзень роднай мовы «Яе мы будзем шанаваць» да Міжнароднага дня роднай мовы. У бібліятэке была аформлена выстава «Айчынная кніга».

На ёй былі прадстаўлены новыя кнігі выдавецтв «Чатыры чвэрці», «Звязда», «Народная асвета», «Мастацкая літаратура» і інш. На працягу дня наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем практыкаваліся перакладаць словы ў гульне «Як сказаць па-беларуску?», адгадвалі беларускія загадкі, выправлялі памылкі у заданні «Меню з памылкамі», удзельнічалі у экспрэс-апытанне «Лепшая беларуская кніга». Самыя актывныя ўдзельнікі атрымалі прызы.

2021-02-22