Sidebar

19
Пт, апр

Беларуская мова жаўруковаю песняй звінiць

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

19 лютага ў гарадской бiблiятэцы №1 да Мiжнароднага дня роднай мовы для вучняў УА «Барысаўскi дзяржаўны каледж» была праведзена лiтаратурна-музычная гасцёўня «Беларуская мова жаўруковаю песняй звінiць».

Бiблiятэкар Ларыса Шкрэдава расказала пра гiсторыю святкавання Міжнароднага дня роднай мовы i гiстарычны шлях беларускай мовы. Госць сустрэчы – паэтэса, удзельнiк Барысаўскага лiтаратурнага аб’яднання «Натхненне» i абласнога клуба самадзейных паэтаў i кампазiтараў «Жывiца» Клаўдзiя Петрушэнка чытала свае вершы пра любоў i павагу да Айчыны, роднай мовы і пра сваю малую радзіму. Выкладчык беларускай мовы i лiтаратуры УА «Барысаўскi дзяржаўны каледж» Юлiя Слабко расказала аб вялiкай сiле роднага слова i аб значэннi роднай мовы для кожнага беларуса. Асаблiва пяшчотна гучалi пад музыку вершы пра роднаю мову. З вялiкiм задавальненнем вучнi прынялi ўдзел у лiтаратурнай вiктарыне. Удзельнiкам сустрэчы былi прапанаваны матэрыялы кнiжнай выставы «Мова народа – яго святыня». У канцы мерапрыемства ўсе разам праспявалi песню «Наша мова» на словы Алеся Ставера.

2020-02-20