Sidebar

17
Пн, июнь

Поздравляем борисовскую поэтессу Клавдию Петрушенко с победой!

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Минский областной исполнительный комитет присудил первое место в областном конкурсе на лучшее произведение о Минской области, приуроченное к 85-летию Минской области, участнице литературного объединения «Натхненне» Борисовской центральной районной библиотеки им. И.Х. Колодеева Клавдии Петрушенко.

Торжественное награждение победителей конкурса недавно состоялось в здании Миноблисполкома. Диплом, ценный подарок и цветы наша землячка, как и обладатели двух других мест, получила из рук заместителя председателя Минского областного исполнительного комитета Ивана Станиславовича Маркевича.
Представляем вашему вниманию стихотворение Клавдии Семёновны, признанное лучшим по итогам конкурса.

ЧЫТАЮ КОЛАСА
Чытаю «Новую зямлю».
І разумею з новай сілай,
Як мову нашу я люблю,
І як мне родны кут мой мілы.

Чытаю Коласа. І зноў
Каторы раз ужо дзіўлюся
Красе чароўнай шчодрых слоў,
Багаццю мовы Беларусі.

Чытаю «Новую зямлю».
Нібы ў спякотны дзень з крыніцы
Ваду жывую прагна п'ю
І не не магу ніяк напіцца.

Чытаю Коласа. У радках
Ручайны звон і спеў птушыны,
У кожным слове – хлеба пах
І смак мядовы канюшыны.

Чытаю «Новую зямлю»,
І мне здаецца, што чытаю
Пра вёску родную сваю,
Дзе казкі шэпчуць ніва з гаем.

Чытаю Коласа. Бы ў сне
Матулін спеўны голас чую,
Бо той жа моваю мяне
Вучыла жыць яна малую.

Чытаю «Новую зямлю».
І лёсу ўдзячна я за тое,
Што мову родную маю
Сам Колас называў сваёю.

Чытаю Коласа. І як
Не ганарыцца перад светам,
Што гэта мой і твой зямляк
Паэт вялікі між паэтаў.

Чытаю Коласа. І свой
Хачу падаць нясмелы голас,
Узняцца рэхам над зямлёй
Тых слоў, што завяшчаў нам Колас.

Той скарб жывы не загубіць,
Данесці ўнукам дай бог сілы,
Каб мог нашчадак паўтарыць:
«Мой родны кут, як ты мне мілы!»

Поздравляем Клавдию Семёновну Петрушенко с победой и желаем дальнейших творческих успехов!
Елена БРИЦКАЯ

2023-02-28