Sidebar

27
Вс, апр

Змагарны дух і творчае натхненне

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

5 сакавіка 2021 года адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга Кандрата Крапівы.

Змагарны дух і творчае натхненне спадарожнічалі Кандрату Крапіве на працягу ўсяго яго вельмі доўгага – ажно сямідзесяцігадовага! – пісьменніцкага шляху. Зрэшты, будзе не зусім карэктна абмяжоўваць сямю дзясяткамі гадоў творчы перыяд нашага славутага пісьменніка. Калі лічыць справядлівай сентэнцыю аб тым, што пісьменнікам не становяцца, а нараджаюцца, дык трэба працягласць гэтага перыяду надтачыць яшчэ дваццаццю пяццю гадамі. I гэта будзе тым больш справядліва, што першая публікацыя сведчыць не столькі пра пачатак творчасці, колькі пра шчаслівае завяршэнне пэўнага творчага здзяйснення, а дакладней – пра пачатак публічных фіксацый такіх здзяйсненняў. Як бы там ні было, а сплаў змагарнасці з творчай натхнёнасцю абумовіў своеасаблівую пасіянарнасць працы Кандрата Крапівы ў літаратуры (з артыкула Сцяпана Лаўшука).
Горача абараняючы сатыру, Кандрат Крапіва… зазначаў: «На пенсію я яшчэ не збіраюся. Яшчэ ёсць порах у парахаўніцах, і яшчэ досыць дурняў на свеце». А таму «рана яшчэ сатырыкам у адстаўку падавацца». Тады ж пісьменнік даволі рашуча заявіў пра сваё права не абмяжоўвацца сатырычнымі жанрамі: «Што да мяне асабіста, дык я ніколі кантракту не падпісваў быць абавязкова сатырыкам і толькі сатырыкам. Чым большы жанравы дыяпазон пісьменніка, тым, на маю думку, лепш, тым больш у яго магчымасці рэалізаваць свае здольнасці… Жанравы шавінізм – гэта смешны і шкодны забабон».
Думка бясспрэчная. І яе слушнасць у дачыненні да самога аўтара пераканальна даведзена яго ўласнай мастацкай практыкай (з артыкула Дзмітрыя Бугаёва).
Запрашаем у краязнаўчы цэнтр па мастацкія творы аўтара і навуковыя артыкулы з аналізам яго творчасці.


Я НЕ ПЯСНЯР!
Я не пясняр! Я не мастак! –
Хай так;
Мой твор не твор, – дзіця,
Мой спеў не спеў, а крык,
Але у тон
Пад камертон
Жыцця
Мой зык:
Я крыкну – ўраз
Па гушчах мас
Нясецца хваля рэх
І ў свой прабег
Раджае смех,
Здаровы смех.


КУКАРЭКУ
Baжaк кypынaй чapaды
Фapcicты, xoць нe мaлaды,
Taкi быў зyx,
Штo pызыкi xaпiлa б i нa двyx,
Як пpaдзeды ягo cпpaдвeкy,
I ён штoдзeнь гaлёкaў кyкapэкy:
Пepaд cвiтaннeм, нaцямoчкy,
Нa ceдaлe пpaвёўшы нoчкy,
Ён звoнкi гoлac пaдaвaў,
Кaб, xтo жывы, ўcтaвaў.
I – дзiвa дзiўнae! – як пa ciгнaлy,
Уcё нaвoкaл aжывaлa:
Спявaлi птyшкi y бapы,
Tapaxкaлi ў кaлгace тpaктapы,
Нa фepмy дa кapoў
                          cпяшaлicя дaяpкi, –
У pyx пpыxoдзiлa cялo,
I coнцa, ўcтaўшы з-зa гapы,
Дapылa пepшы пpoмeнь яpкi.
Tyт Пeўню ў гaлaвy пpыйшлo,
Штo гэтa ён тaкyю мae ўлaдy,
Штo бeз ягo зaгaдy
I coнцa б нe ўзышлo.
Нy xтo б тaкoмy дaў бы paды?
Нaтxнёны дyмкaю тaкoй,
Ён xpaбpa вёў кypэй нa гpaды,
Дзe гpэблi цэлaй тaлaкoй.
Кaлi ж дpaпeжнiцкi aтpaд
Аднoйчы шyгaнyлi з гpaд
I цыpымoнiццa нe cтaлi,
А нaвaт пyгaй aдxвacтaлi,
Ён гэтaгa нe мoг cцяpпeць
I дaў зapoк: – Нe бyдy бoлeй пeць
Нi дocвiткaм, нi днём.
Няxaй жa ўcё cпiць мёpтвым cнoм,
Пaкyль я з гoдзiк пaмaўчy.
Оx, я ix пpaвyчy! –
I ceў нa ceдaлa – вyчыць.
Мiнae нoч, a ён мaўчыць,
Змяняe зoлaк цeмpy нoчы.
I cпeў птyшыны ўжo гyчыць,
А ён зaплюшчыў вoчы
I мaўчыць.
Ужo i coнeйкa ўзышлo,
Уcё нaвoкaл aжылo.
I злocць i дзiвa нeдapэкy:
– Ды як жa тaк! Бeз кyкapэкy?!

Я paiў бы любoмy чaлaвeкy,
Якi чacaмi pэй вядзe
I нe ў кypынaй гpaмaдзe,
Нe зaxaпляццa ўлacным «кyкapэкy»,
Кaлi ўce вeдaюць нaпэўнa,
Штo coнцa ўзыдзe i бeз пeўня.

Даведка. Кандрат Крапіва, сапраўднае імя Кандрат Кандратавіч Атраховіч (5 сакавіка 1896, в. Нізок, цяпер Уздзенскі раён – 7 студзеня 1991, Мінск) – беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец.
Народны пісьменнік Беларусі (1956). Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1941, 1951) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). З 1940 – член-карэспандэнт, а з 1950 – акадэмік АН БССР. Доктар філалагічных навук.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў вёсцы Нізок, уздзенскім народным вучылішчы, 4-класным гарадскім вучылішчы ў Стоўбцах, з якога перавёўся ў такое ж вучылішча ў Койданава (цяпер г. Дзяржынск). Пасля заканчэння ў 1913 здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Восенню 1914 атрымаў месца настаўніка ў пачатковай земскай школе ў вёсцы Мнішаны на Міншчыне. Адпрацаваў год і быў мабілізаваны ў армію для ўдзелу ў Першай сусветнай вайне. У сакавіку 1916 года скончыў Гатчынскую школу прапаршчыкаў. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце. Як настаўнік у лютым 1918 дэмабілізаваны. Настаўнічаў у вёсцы Каменка на Уздзеншчыне. У 1920–1923 – камандзір у Чырвонай Арміі. З 1924 зноў настаўнічаў на Уздзеншчыне ў пасёлку Астравок.
У 1925 пераехаў у Мінск. Быў членам літаб’яднання «Маладняк» (да 1926), потым «Узвышша». Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ ў 1930. Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925–1926), загадчыкам аддзела ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» (1932–1936). Разам з шэрагам іншых беларускіх пісьменнікаў у жніўні 1936 года падпісаў зварот да І. Сталіна з заклікам «да канца раскрыць і знішчыць усе змяіныя гнёзды трацкісцка-зіноўеўскай фашысцкай хеўры». Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінскай вайне (1939–1940). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавых газетах «За Савецкую Беларусь», «Красноармейская правда», у 1943–1945 рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945–1947 – рэдактар часопіса «Вожык», у 1947–1952 загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР, дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956).
У 1946 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце I сесіі Генеральнай асамблеі ААН. У 1956 – студзені 1982 – віцэ-прэзідэнт АН БССР. Са студзеня 1982 па сакавік 1989 – вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Доктар філалагічных навук, акадэмік АН БССР. Неаднаразова абіраўся дэпутатам (1947–1990), старшынёй ВС БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934).
Яго першы друкаваны твор, фельетон у вершах «Жылі-былі», быў апублікаваны ў газеце «Красноармейская правда» у 1922 годзе. Першы твор Крапівы на беларускай мове – сатырычны верш «Сваты» – з’явіўся ў газеце «Савецкая Беларусь» 23 мая 1922 года. Да гэтага часу ён паспеў пабыць і сельскім настаўнікам, і прапаршчыкам на франтах Першай сусветнай вайны, і камандзірам РСЧА. І вось цяпер ён шукаў сваё месца ў новым жыцці, уладкоўваючы яе дзейсным словам сатыры. Сатырычная накіраванасць, востры гумар, актуальнасць, выразная класавая пазіцыя выявіліся ў кнігах малых сатырычных формаў.
Кандрат Атраховіч становіцца Кандратам Крапівой. Вершаваныя фельетоны, сатырычныя куплеты, байкі ўсё часцей з’яўляюцца на старонках беларускіх газет і часопісаў пад гэтым псеўданімам. Неўзабаве ён робіцца майстрам камедыйнага жанру, яго п’есы «Хто смяецца апошнім» і «Пяюць жаваранкі» ідуць па ўсёй краіне, па іх здымаюцца кінафільмы. На працягу ўсяго свайго творчага жыцця Кандрат Крапіва, шчодра адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, званнямі і прэміямі, будзе яшчэ не раз, адрываючыся ад «высокіх» акадэмічных спраў і грамадскіх заняткаў, вяртацца да жанру сваёй маладосці – байкі.
У ранні перыяд сваёй літаратурнай творчасці Крапіва паспяхова працаваў і ў галіне літаратурнай прозы. У гэтым кірунку яго асноўным жанрам стаў сатырычны аповед. Ён высмейваў старыя парадкі і звычаі, выступаў гарачым прапагандыстам новага ўкладу жыцця, пісаў на модную ў 1920-я гады антырэлігійную, а таксама міжнародную тэмы.
Байкі, як і сатырычныя вершы, з’яўляюцца пад уражаннем нейкіх фактаў, падзей, канкрэтных прычын. Часта яны і паміраюць разам з тым часам, у якім нарадзіліся. Лепшыя байкі Кандрата Крапівы перажылі свой час. Кандрат Крапіва асабліва плённа працаваў у жанры байкі з сярэдзіны 1920-х гадоў. Ён стварыў у беларускай літаратуры непераўзыдзеныя яе ўзоры: «Дзед і Баба», «Дыпламаваны баран», «Сава, Асёл ды Сонца», «Ганарысты парсюк», «Махальнік Іваноў» і інш. Выразнасці маўлення Крапіва дасягае ўжываннем разгорнутых метафар, стварэннем метафарычнага кантэксту на аснове папярэдняга параўнання (байка «Жаба ў каляіне») ці на вобразнай аснове фразеалагізма.
У сацыяльна-бытавым рамане «Мядзведзічы» (няскончаны, кн. 1-я, 1932) аўтар паказаў жыццё вёскі напярэдадні калектывізацыі. Паэтычныя і празаічныя творы К. Крапівы насычаны дасціпным, часам грубаватым народным гумарам, з’едлівай іроніяй, сарказмам.
3 1933 года найбольшую ўвагу аддаваў драматургіі. П’есы К. Крапівы ўзнімалі актуальныя пытанні часу, шматпланава адлюстроўвалі тагачасную рэчаіснасць. Першым яго драматычным творам была псіхалагічная драма «Канец дружбы», у якой падымаліся складаныя маральна-этычныя праблемы, падзеі п’есы адбываюцца ў перыяд калектывізацыі. Драма «Партызаны» (паст. 1937) пра грамадзянскую вайну. У драмах «Проба агнём» (1943), «3 народам» (паст. 1948), «Людзі і д’яблы» (паст. 1958) паказваецца гераізм, самаахвярнасць людзей у Вялікую Айчынную вайну, даецца глыбокі аналіз сацыяльных і маральных вытокаў здрадніцтва. Пра пасляваеннае жыццё вёскі распавядалася ў камедыі «Пяюць жаваранкі» (паст. 1950), праблемы жыхароў горада ўзнімаюцца ў п’есе «Зацікаўленая асоба» (паст. 1953). Маральна-этычныя праблемы, выкрыццё праяў бездухоўнасці ў п’есе «На вастрыі» (паст. 1983). Вяршыні драматургічнай творчасці Кандрата Крапівы – вострыя, надзённыя камедыі «Хто смяецца апошнім» (паст. 1939), «Мілы чалавек» (паст. 1945), «Брама неўміручасці» (паст. 1974), скіраваныя супраць такіх негатыўных рыс чалавечага характару, як нахабства, кар’ерызм, абывацельшчына, невуцтва, бюракратызм.
Працаваў таксама ў галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі. Кандрат Крапіва рашуча асуджае тых, хто стараецца прынізіць беларускую мову, хто не верыць у яе выяўленчыя магчымасці. Аўтар канстатуе, што культура кожнага народа можа паспяхова развівацца толькі на яго роднай мове.
Нават у сталым узросце не пераставаў тварыць, апошні твор – меладрама «На вастрыі» – быў напісаны ва ўзросце 86 гадоў у 1982 годзе.
Творы Кандрата Крапівы перакладзены на многія мовы свету. Сам пісьменнік шырока вядомы як перакладчык рускай і замежнай класікі. Ён пераклаў на беларускую мову асобныя працы Карла Маркса, Фрыдрыха Энгельса, Уладзіміра Леніна, творы Уільяма Шэкспіра, Дзяніса Фанвізіна, Івана Крылова, Аляксандра Пушкіна, Мікалая Гогаля, Аляксандра Астроўскага, Антона Чэхава, Уладзіміра Маякоўскага, Аляксандра Твардоўскага, Тараса Шаўчэнкі і іншых.