Sidebar

24
Вс, сен

Уладзімір Караткевіч

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Любая літаратура можа сказаць, што яна багатая і сталая, калі мае свайго Уладзіміра Караткевіча.


Нядаўна яшчэ ен быў жывы наш сучаснік, а селета мы будзем адзначаць яго 90-годдзе.
Вершы былі першымі друкаванымі творамі пісьменніка. У рэдкім фондзе бібліятэкі захавалася першая яго кніга – паэтычны зборнік “Матчына душа”.
У 1964 годзе у часопісе “Маладосць” была надрукавана аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”. Зварот Уладзіміра Караткевіча да легенды пра караля Стаха Горскага – гэта мара пра вольны і незалежны край, імкненне абудзіць у беларусаў нацыянальны гонар.
Гістарычны і прыгодніцка-рамантычны жанр на шэраг гадоў стаў асноўным жанрам Ўладзіміра Караткевіча.
Ен стварыў летапіс жыцця беларусаў ад сівой старажытнасці да канца ХХ века, стварыў нанова наша мінулае.
Гэта раманы “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, “Каласы пад сярпом тваім”, аповесці “Сівая легенда”, “Цыганскі кароль”, “Ладдзя роспачы”, драмы “Кастусь Каліноўскі”, “Званы Віцебска”, “Людзі ўрагану”.
Уладзімір Караткевіч пленна працаваў як празаік, драматург, публіцыст, перакладчык і сцэнарыст.
Ў 1986 годзе быў надрукаваны пасмяротны зборнік вершаў “Быў. Есць. Буду” – паэтычны завет будучым пакаленням. Паэзія увесь час суправаджала ягоны талент, нават тады, калі ен ствараў далекія ад яе творы.

“Бог пайшоў. Жыцце ідзе пад кручу.
Але ідзі і не губляй спакой.
Есць замест прыватнай неўміручасці –
Бессмяротнасць нацыі тваей.
Ты памрэш. Але ў бязмежным свеце
Будуць працвітаць твой Люд і Край…
Вер, што ў гэтым, вер, што толькі ў гэтым
Шчасце пасмяротнае і рай.”

Гэтыя словы добра выявілі сутнасць Уладзіміра Караткевіча, які і ў жыцці, і ў літаратуры быў рыцарам сумлення і свабоды, рыцарам роднай Беларусі.

Фонд редкой книги