Sidebar

03
Вс, июль

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Сярод такіх сусветна-вядомых помнікаў права, як Законы Хамурапі, Законы Ману, Законы дванаццаці табліц, Кодэкс Юсцініяна, Руская праўда і іншых, пачэснае месца належыць “Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588”

На працягу 250 гадоў ён быў дзеючым законам на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны і складаў аснову ўсёй прававой сістэмы Вялікага княства Літоўскага.
Зазірніце абавязкова ў гэты выдатны помнік прававой культуры і юрыдычнай думкі феадальнага грамадства 16 стагоддзя. У кнізе змешчаны арыгінальны (з памяншэннем у 3/5) і адаптаваны тэксты Статута, а таксама яго пераклад на рускую мову. Усё гэта падмацоўваецца даведнікам, які складаецца з 820 энцыклапедычных артыкулаў: пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, катэгорыі насельніцтва, саслоўі, службовых асоб і пра пасады, судовы лад, грашовую сістэму, адзінкі вымярэння і інш.
Статут ВКЛ знаходзіцца ў цэнтры прававой інфармацыі Барысўскай цэнтральнай бібліятэкі, 3 паверх.
Наш тэлефон 96-70-15

2021-05-13