Sidebar

22
Вс, мая

Серыя "Славутыя мастакі з Беларусі"

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Зала мастацтваў прапануе вашай увазе кніжную серыю пад назвай "Славутыя мастакі з Беларусі".

Яна была заснавана Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь сумесна з выдавецтвам «Беларусь» і плануе выданне 30 альбомаў, прысвечаных беларускім мастакам ХIХ - ХХI стст. Кнігі невялікага і зручнага фармату змяшчаюць біяграфічны тэкст на трох мовах (беларуская, руская, англійская), а таксама мноства каляровых ілюстрацый з фрагментамі. У 2012 годзе на Першым нацыянальным музейным форуме "Музеі Беларусі" ў Гродне праект атрымаў прэстыжную ўзнагароду як лепшае музейнае выданне. На дадзены момант у нашым фондзе знаходзіцца 20 выданняў з гэтай серыі: "Іван Хруцкі", "Валенцій Ваньковіч", "Вітольд Бялыніцкі-Біруля", "Аркадзь Астаповіч", "Міхаіл Піліпавіч", "Язэп Драздовіч" і інш.

Цэнтральная бібліятэка, 4 паверх, зала мастацтваў.