Sidebar

19
Ср, Лют

Максім Багдановіч. Выбраныя творы

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Краязнаўчы цэнтр прапануе новае выданне Выбраных твораў класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2021).



Дадзенае выданне распачынае новы кнiжны праект «Народная бiблiятэка». Народная таму, што змест кнiг складаюць творы, якiя прапануюць уключыць самi чытачы. Свае меркаваннi выказваюць настаўнiкi, студэнты, пiсьменнiкi, навукоўцы, бiблiятэкары i г.д. – праз асабістае апытанне і iнтэрнэт-галасаванне. У выніку ў зборнік «Максiм Багдановiч. Выбраныя творы» ўвайшлі амаль усе паэтычныя творы, пераклады і мастацкая проза гэтага таленавітага паэта, празаіка, крытыка, публіцыста, перакладчыка і самага маладога класіка беларускай літаратуры.
«Максіму Багдановічу былі наканаваны і сваё месца, і свой час ў літаратуры. Ён прыйшоў, каб дадаць айчыннаму прыгожаму пісьменству еўрапейскага гучання, даказаць, што па-беларуску можна пісаць цудоўныя вершы, выкарыстоўваючы шырока вядомыя ў замежнай паэзіі формы: трыялет, рандо, актава, тэрцына… Каб прадэманстраваць чытачу яркія ўзоры грамадзянскай, філасофскай, пейзажнай, інтымнай лірыкі ды паэтычна пераасэнсаваць беларускую міфалогію. Максім Танк неяк сказаў, што Багдановіч адразу пісаў выбранае…» (з прадмовы беларускага пісьменніка Алеся Бадака).

Запрашаем у краязнаўчы цэнтр па добрае чытанне.

РАМАНС
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла...
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
У сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, – у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...

2021-12-01