Краязнаўчы цэнтр прапануе кнігу з новага паступлення.
Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклор у гістарычных дакументах», «3 рукапіснай фальклорнай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «3 Калекцыі фальклорных запісаў», «Фальклор беларусаў замежжа», «Юбілеі». Тэарэтычны блок адведзены пытанням канструявання традыцыі ў сучасных формах народнай творчасці і масавай культуры, разглядаюцца спрэчныя пытанні расшыфроўкі беларускага арнаменту. Шырока прадстаўлены фальклорныя запісы беларусаў з розных, у тым ліку замежных, архіваў.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.
![]() |
Змест.
Вольга Лабачэўская. Патрыятычная міфалогія беларускага арнаменту прафесара М. С. Кацара.
Аксана Касміна. Стварэнне міфа пра традыцыйную вышыўку і яго развіццё ў сучаснай навуковай і медыйнай прасторы.
Таццяна Валодзіна. Канструяванне традыцыі. У пошуках цмока.
Сяргей Грунтоў, Таццяна Кухаронак. Святкаванне Вялікадня ў савецкай Беларусі (1960–1980-я гг.).
Настасся Гулак. «Нефарматныя» людзі і песні вайны.
Соф’я Мяснікова. Прынцыпы складання сістэматычнага паказальніка зместавых элементаў песень абраду-гульні «Жаніцьба Цярэшкі».
Марыя Андруніна. Міфалагічная і прагматычная роля агню ў славянскай пахавальнай абраднасці.
Ілья Бутаў. Згадкі пра культавыя і гістарычныя камяні ў архівах Беларусі.
Дзмітрый Скварчэўскі, Віталь Быль. Запісы з бернардзінскага архіва Беларусі і Літвы.
Юрый Внуковіч, Яніна Грыневіч. Беларускія народныя песні з вёскі Брыксічы Баранавіцкага павета, сабраныя У. Паўлюкоўскім.
Вольга Ліхадзіеўская. Хто аўтар манускрыпта? «Прыказкі і мудрагель Радзімічаў Старавялейшчыны».
Генадзь Лапацін. «Лячыць людзей – эта самая цяжолая работа»: да партрэта вясковага знахара.
Алена Паўлава. Уладзімір Урбановіч і яго апісанне вяселля.
«Страна мая вясёленькая…» З фальклорнай спадчыны вёскі Цясова Салігорскага раёна. Да друку падрыхтавала Ірына Васільева.
Юрый Внуковіч. Народная культура Віленшчыны ў палявых запісах пачатку ХХІ стагоддзя.
У натхненні з палескіх экспедыцый. Да юбілея Вольгі Бяловай. Гутарылі Алена Боганева і Таццяна Валодзіна.
«Кропку ставіць яшчэ рана. Наперадзе ў нас яшчэ многа работы!..»: Да юбілея Мікалая Антропава. Гутарыла Таццяна Аліферчык.
2021-10-11