2 снежня 2021 г. спаўняецца 10 гадоў аўтографу беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі ў кнізе «Прывіды Шанхая над Свіслаччу».
![]() |
Кніга мастацкай публіцыстыкі «Прывіды Шанхая над Свіслаччу» – гэта прылюдны – у спрэчках, дыскусіях – пісьменніцкі роздум пра тое, адкуль наша гаспадарства і без чаго беларусу сёння няма як жыць. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
«…абсяг матэрыялаў і праблем, прапанаваных нашай увазе, незвычайна шырокі. Тут і размова з мастакамі аб лёсе архітэктурнага Мінска, і тэксты пра ролю філасофіі ў кіраўніцтве дзяржавай, і пра ролю мовы ў нацыянальнай культуры і фарміраванні нацыі.
…Увогуле, сціпла кранаючы філасофскую праблематыку, аўтар тым не менш сам прызнаецца ў сваёй зацікаўленасці менавіта ў філасофіі культуры і фактычна даказвае гэта ўсёй ідэйнай, так бы мовіць, кампазіцыяй сваёй кнігі. Пра тое сведчыць не толькі ўзятая шырыня праблематыкі, якую ён разглядае, міжвольна прымушаючы чытача самастойна падумаць і ўзняцца да менавіта філасофскай абагульненасці яе разумення, але і да сцвярджэння сваёй пазіцыі на практыцы.
…Разважаючы над зместам кнігі «Прывіды Шанхая над Свіслаччу», заканчваю свой невялічкі ўступны артыкул упэўненымі словамі: мы існуем як нацыя і нам ёсць, панове, на чым стаяць і што адстойваць. Толькі не варта зыходзіць у нікуды са свайго падмурку…» (Мікола Крукоўскі, доктар філасофскіх і кандыдат філалагічных навук).
Кніга знаходзіцца ў калекцыі аўтографаў краязнаўчага цэнтра. Запрашаем.
2021-12-01