Sidebar

19
Ср, Чэр

Бестурботнасць – верны спадарожнік трагедыі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Кожны чалавек самастойна робіць выбар і прымае неабходныя рашэнні ў жыцці. Аднак тое ці іншае дзеянне можа прывесці да трагічных наступстваў і віной гэтаму служыць простая бестурботнасць і легкадумнасць людзей. Не выконваючы элементарныя правілы бяспекі пры навядзенні парадку на прысядзібных участках, людзі падвяргаюць небяспецы не толькі сваю і чужую маёмасць, але і тое, што не купіш ні за якія грошы – жыццё.

Работнікі Барысаўскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць рэгулярную прафілактычную працу на тэрыторыі раёна. Ратавальнікі нагадваюць жыхарам аб правілах развядзення вогнішчаў і недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці. Правяраюць захаванне вяскоўцамі ўсіх правілаў пры навядзенні парадку, папярэджваюць, што за парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Таксама работнікі МНС не выпускаюць магчымасць нагадаць грамадзянам аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый.

А для таго, каб у жыхароў заўсёды былі пад рукой бяспечныя правілы пры ўборцы ўчасткаў, ратавальнікі ўручаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю.

http://borisov.gov.by/be/naviny-rajona/item/43796-besturbotnasts-verny-spadarozhnik-tragedyi