Sidebar

02
Пн, Сне

Прыгоды мышкі Пік-Пік

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Хочацца звярнуць увагу чытачоў бібліятэкі, якая знаходзіцца ў Лядзішчах (вул. Дняпроўская, д.39) да кнігі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”

Кніга складаецца з кароткіх казак (нібыта для чытання штодня перад сном), кожная з якіх пры патрэбе паддаецца пераробцы пад рэаліі іншай сям’і: дастаткова памяняць імёны, а ўсё астатняе здараецца ў кожным доме — пошукі каштанаў, паходы ў тэатр, дні нараджэння…
У звычайнай гарадской кватэры, у пакоі, які належыць маленькім Веранічцы і Максімку, жыве пад шафай тоўсценькая лянівая мышка. Гаспадары гэтай кватэры, Мама і Тата Веранічкі і Максімкі, — паэты. Мусіць, таму і мышка Пік-Пік не зусім звычайная мышка, гэтак жа, як і яе сяброўка, котка Пепіта.
Казкі пра прыгоды мышкі Пік-Пік — удалая спроба прыўнесці казачны свет у звычайнае гарадское жыццё, даць сучасным дзецям зразумелага і блізкага ім героя
Мышка Пік-Пік, як і многія юныя чытачы, не любіць прыбіраць у сваёй норцы і вельмі любіць салодкае, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, заняцца бізнесам, праславіцца на тэатральнай сцэне… Усе яе прыгоды расказваюцца дасціпна, з гумарам, цікавыя і для самых маленькіх чытачоў, і для дарослых.

2023-04-18