Sidebar

02
Пн, Сне

Прыгодніцкія кнігі на беларускай мове

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі прапануе сваім чытачам сярэдняга школьнага ўзросту наступыя прыгодніцкія кнігі на беларускай мове.

Міхась Зізюк «Таямніца гары Міндоўга»

Ігнат, Стась, Мікіта і Юля – неразлучныя сябры. Разам з настаўнікам яны выпраўляюцца ў цікавае падарожжа, спазнаюць знакамітыя мясціны навагрудскай зямлі, спрабуюць разгадаць сакрэт гары Міндоўга. Куды прывядуць пошукі верных сяброў, пра што яны даведаюцца, дзе змогуць пабываць – аб усім гэтым, і не толькі, распавядаецца на старонках кнігі.

Ядвіга Бяганская «Як мы з Паўлікам былі рабінзонамі»

Зборнік апавяданняў у які ўвайшлі вясёлыя і кранальныя прыгодніцкія і школьныя гісторыі вядомай беларускай пісьменніцы Ядвігі Бяганскай, напоўненыя цеплынёй і яскравымі фарбамі. Акрамя апавяданняў у зборнік увайшла аповесць «Сустрэча з морам», якая расказвае пра жыццё дзяцей чарнаморскага ўзбярэжжа.

Андрэй Федарэнка «Шчарбаты талер»

Аповесць «Шчарбаты талер» – адзін з самых вядомых твораў Андрэя Федарэнкі. У ім расказваецца, як дзеці, знайшлі старую карту-схему і тры загадкавыя талеры, а потым яны бяруцца ў час канікулаў шукаць напалеонаўскі скарб... Што ў іх з гэтага атрымалася, можна даведацца, прачытаўшы аповесць.

Чытайце – і натхняйцеся!