Sidebar

14
Нд , Чэр

«Скарбы зямлі беларускай»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Сельская бібліятэка №17 в. Жыцькава прапануе для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту кнігу Лёлі Багдановіч «Скарбы зямлі беларускай».

У зборнік уключаны казкі, заснаваныя на беларускіх легендах і паданнях і прысвечаныя вобразам, якія сталі сімваламі нашай Айчыны. Бусел, хлеб, васількі, возера Нарач, Белавежская пушча, лён – вось няпоўны спіс тэм, якія натхнілі аўтара на стварэнне кнігі. Аўтар у займальнай форме распавядае падлеткам пра нашу культуру і міфалогію, дапамагае спасцігнуць асновы нацыянальнай ментальнасці.