Sidebar

02
Пн, Сне

Захапляльныя кнігі для вольнага часу!

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Вітаю Вас паважаныя чытачы! Сёння Неманiцкая сельсакая бібліятэка №35 прапануе вам захапляльныя кнігі для вольнага часу!

А.А. Суша «Вынаходнiцтва буквара у Беларусi»
Кніга прысвечана гісторыі з'яўлення Буквара на беларускіх землях. Буквар – гэта не толькі першая кніга для навучання грамаце, але і выхавальнік вышэйшых агуль- началавечых каштоўнасцей, прадаўжальнік шматвяковых адукацыйных традыцый. Праз яго юнае пакаленне атрымлівае асноўныя веды аб сваёй Бацькаўшчыне, сваім народзе і яго культуры. ГісторЫя беларускага Буквара налічвае болын за чатыры стагоддзі. Менавіта нашы продкі стварылі першы ў свеце Буквар і адыгралі важную ролю ў станаўленні сусветнай адукацыйнай прасторы. Беларускі Буквар аказаў істотны ўплыў на з'яўленне Буквароў у многіх краінах свету і пакінуў свой след у сусветнай букварыстыцы і кніжнай культуры.

Н.А. Яцкевiч, М.Г. Нiкiцiн «Масюкоушчына»
Кніга выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» з серыі «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці» прысвечана адной з самых трагічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі - масавай гібелі савецкіх ваеннаслужачых у Масюкоўшчынскім лагеры ваеннапалонных (шталаг № 352). У 1941-1944 гадах тут былі расстраляны, закатаваны нацыстамі, загінулі ад голаду, холаду і эпідэмій звыш 80 тысяч чалавек. У кнізе таксама расказваецца і аб іншых буйных лагерах ваеннапалонных, у кожным з якіх загінулі дзясяткі тысяч чалавек. Шмат увагі нададзена пытанням увекавечання памяці абаронцаў Айчыны. Выданне ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі фотаздымкамі, фотакопіямі архіўных дакументаў. Прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.

Гао Чуньсян, Шао Мінь «24 сонечныя перыяды»
Існуе чатыры пары года. Старажытныя кітайцы падзялілі іх на 24 сонечныя перыяды, кожны з якіх адлюстроўвае адметную фазу сезонных зменаў. Сонечныя перыяды не толькі падказваюць, што трэба рабіць земляробам, але і дапамагаюць кожнаму з нас прадбачыць змены надвор’я. Гэта кніга апавядае гісторыю дзяўчынкі Яі, якая наведвае сваіх бабулю і дзядулю ў вёсцы і назірае, як 24 сонечныя перыяды паступова змяняюць адзін аднаго на працягу года. Разам з Яяй вы трапіце на традыцыйныя кітайскія святы, даведаецеся пра старажытныя абрады, навучыцеся лепш разумець мову прыроды, назіраючы за жывёламі, раслінамі і з’явамі надвор’я.

2022-08-18