Sidebar

22
Ср, Май

«10 пытанняў пра звяроў»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Неманіцкая сельская бібліятэка №35 запрашае вялікіх і маленькіх дзяцей для займальнага чытання кніг! І прапануе вашай увазе кнігу.

 «10 пытанняў пра звяроў». А ты любіш звяроў? Хочаш даведацца, дзе яны жывуць, якія ў іх звычкі, чым яны харчуюцца, хто іх сябры і ворагі? Якая свойская жывёла самая ахайная? Чаму зубр сімвал Беларусі? Ці праўда, што ў мядзведзя зусім няма ворагаў і каму вые воўк? Тады гэта кніга для цябе і для ўсіх тых, хто цікавіцца братамі нашымі меншымі і клапоціцца пра іх.

А так сама кнігу Уладзіміра Мазго «Хутка стану чэмпіёнам»
Кніга беларускага паэта прысвечана спорту і жаданню перамог, каманднаму духу і радасці сяброўства. Акрамя таго, у зборнік увайшлі незвычайныя забаўляльныя вершы, у якіх рэальнае пераплятаецца з камічна-фантастычным. З дапамогай яркіх вобразаў і гульні слоў аўтар па-мастацку абыгрывае штодзённыя жыццёвыя сітуацыі, ператвараючы іх у займальныя і нетыповыя. У кнізе таксама змешчаны арыгінальныя скорагаворкі і смешныя каламбуры пісьменніка, якія дапамогуць весела правесці час.

2022-04-01