Сельская бібліятэка-клуб №34 в. Мсціж прапануе чытачам кнігу «Повязь».
У кнізе змешчаны апавяданні і навелы сучасных беларускіх пісьменнікаў. Майстры мастацкага слова глыбока пранікаюць у розныя сацыяльныя сферы, адлюстроўваюць духоўны свет чалавека, спасцігаюць найважнейшыя законы развіцця грамадства. У зборнік увайшлі розныя паводле зместу апавяданні і навелы - дакументальныя, сацыяльныя, прыгодніцкія, гістарычныя, дэтэктыўныя, пейзажныя, лірычныя, філасофскія, трагічныя, сатырычныя, гумарыстычныя, містычныя, алегарычныя, фантастычныя, міфалагічныя і побытавыя.
Жадаем прыемнага чытання!
2021-09-30