30
Чц, Сак

Гісторыя для падлеткаў

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Цікавае супаддзене атрымалася на гэтым тыдне: спачатку да нас (ГОРОДСКАЯ БИБЛИОТЕКА №4) “даехалі” новыя кнігі, дзе было зашмат беларускамоўных цудоўна аформленых кніг для дзяцей сярэднега ўзросту пра гістарычныя падзеі на Беларусі, а потым прыйшлі вучні 7”Е” класа ДУА “Сярэдняя школа №20” з запытам – віртуальная вандроўка па замках нашай Радзімы. 

Трэба думаць – тэма затрабаваная і менавіта таму прапануем увазе юных (але і дарослых таксама) наступныя кнігі:

  1. Кашавар Д.В. Беларускія жанчыны, якія апярэдзілі час.

Багата ілюстраванае выданне з дапоўненай рэальнасцю раскрые цікавыя моманты з жыцця Саламеі Русецкай – першай жанчыны-лекара,Францішкі Уршулі Радзівіл – першай жанчыны-драматурга і Эміліі Плятэр – першай жанчыны-рэвалюцыянеркі.

  1. Радзікевіч А.В. Скарбы Нясвіжскага замка.

Няма сумненняў, што большая колькасць маленькіх беларусаў ужо вандравала па Несвіжскім замку, але таксама не сумняваюсь – кніга дапаможа яшчэ больш даведацца аб некаторых гістарычных падзеях і рэліквіях гэтай знакавай мясціны.
Акрамя цікавага зместу, кнігі прыемна гартаць і разглядаць – паліграфія на ўзроўні!

2021-09-22