Sidebar

02
Пн, Сне

Легенды і паданні зямлі беларускай

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Дзіцяча-юнацкі аддзел цэнтральнай бібліятэкі прапануе сваім чытачам кніжныя навінкі на беларускай мове, у якіх сабраны легенды, вершаваныя і празаічныя творы, а таксама навуковыя факты пра звяроў, птушак і расліны Беларусі.

«Легенды і паданні зямлі беларускай. Адкуль пайшлі птушкі». У кнізе сабраны беларускія народныя легенды, якія апавядаюць пра ўзнікненне птушак, тлумачаць характэрныя асаблівасці іх знешняга выгляду і паводзін. Выданне прызначана для ўсіх, хто цікавіцца фальклорнай спадчынай нашай краіны.

«Казачная энцыклапедыя беларускага лесу». У зборнік увайшлі вершаваныя і празаічныя творы пра звяроў, птушак і расліны беларускага лесу. Рубрыка «Цікавыя факты» дапаможа юным чытачам больш даведацца пра жыццё лясных насельнікаў, у якім шмат незвычайнага і загадкавага, а прымяненне спецыяльных QR-кодаў дазволіць напоўніць казачную энцыклапедыю дзівоснымі гукамі, якія можна пачуць у лесе ў розныя поры года.

«10 пытанняў пра расліны». Азірніся – вакол цябе расліны! Хочаш даведацца пра іх больш? Напрыклад, навошта дрэвам лісце альбо чаму пчолы любяць не ўсе кветкі? Якое дрэва ў Беларусі самае старое? Як дыхаюць расліны на дне рэк і азёр? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна знайсці ў кнізе.

Чытайце – і натхняйцеся!

2024-10-27