25
Сб, Сак

22 чэрвеня 2022 года ў сельскай бібліятэцы №33 в.Маісееўшына прайшла літаратурная гадзіна “А на зямлі яго не згасне свет”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага песняра Янкі Купалы.

У цікавае падарожжа адправіліся хлопчыкі і дзяўчынкі па літаратурнай спадчыне юбіляраў гэтага года, выдатных беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа разам з бібліятэкарам гарадской бібліятэкі №4 сямейнага чытання.

21 чэрвеня, у рамках акцыі летняга чытання «Пакліч у госці казку», у сельскай бібліятэцы № 19 сямейнага чытання в.Забашавічы прайшоў час дабрыні і міласэрнасці па кнізе беларускай пісьменніцы Тамары Бунта «Сад з матылькамі», у якім прынялі ўдзел настаўнікі і дзеці з дзіцячага аздараўленчага лагера з дзённым прабываннем «Змена», пры ДУА «Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна». Бібліятэкар Марына Бык, выкарыстоўваючы прэзентацыю, і ў суправаджэнні цудоўнай мелодыі пазнаёміла прысутных з кнігай Тамары Бунта «Сад з матылькамі».

16 чэрвеня ў бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж у рамках акцыі «Пакліч у госці казку» для выхаванцаў прышкольнага лагеру «Сонейка» ДУА «Мстіжскакі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» прайшло знаёмства з кнігай Т. Бунта «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка».

Бібліятэкар дзіцячага аддзела гарадской бібліятэкі №4 сямейнага чытання вырашыў даведацца ў выхавальнікаў прышкольных лагераў пры ДУА «Гімназія №1» і «Сярэдняя школа №20», з якімі ўвесь чэрвень мы сустракаемся: ці ведаюць хлопцы і дзяўчаты імёны выдатных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, ці знаёмы з іх творамі, і, нават, як яны чытаюць на роднай мове.

16 чэрвеня супрацоўнікам сельскай бібліятэкі №30 в. Лошніца Ігнатовіч Наталляй Генадзьеўнай была праведзена акцыя летняга чытання «Пакліч ў госці казку» для вучняў 1-2 класаў у фармаце віктарыны.

16 июня для ребят из оздоровительного лагеря «Солнечный город» ГУО «Новосёлковской СШ» сельская библиотека №36 д. Новоселки провела час цікавага чытання «Канікулы без роднай кнігі – лета без сонейка».

Яшчэ артыкулы ...