25
Сб, Сак

13 жніўня ў сельскай бібліятэцы № 25 в.Вясёлава ў рамках акцыі “Пакліч у госці казку” адбыліся чытанні ўслых казак беларускіх аўтараў.

11 жніўня ў бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж у рамках акцыі «Пакліч у госці казку» для выхаванцаў дзіцячага саду ДУА «Мсціжскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна» прайшло гучнае чытанне казкі Ніны Сакаловай «Хмара, Хмарык і Хмарка».

З пачатку экспазіцыі кніжнай выставы “Заўсёды з думкай аб народзе – лёс Песняроў сваёй зямлі”, прымеркаванай да 140-гадовага юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, бібліятэкарам Ірынай Шапавалавай было праведзена некалькі інфармацыйных аглядаў па матэрыялах, выкарыстаных у афармленні выставы для супрацоўнікаў сельскіх бібліятэк.

12 жніўня ў сельскай бібліятэцы №43 в. Хаўхоліца прайшоў экскурс у гісторыю «Жыццяпіс роднага слова», прысвечаны Дню беларускага пісьменства.

“Пакліч у госці казку”
29 ліпеня, сельская бібліятэка № 38 в.Аздзяцічы прыняла ўдзел у акцыі летняга чытання “Пакліч у госці казку”. Для дзяцей ДУА “Аздзяціцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна” прайшло гучнае чытанне па казцы Генадзя Аўласенкі “Як мышка з жабкай паміж сабой ваявалі”.

У рамках акцыі летняга чытання “Пакліч у госці казку”, 26 ліпеня, бібліятэкар сельскай бібліятэкі № 19 сямейнага чытання в.Забашавічы Марына Бык наведала ДУА “Забашавіцкі дзіцячы сад Барысаўскага раёна”.

Яшчэ артыкулы ...