Sidebar

22
Ср, Май

18 верасня ў гарадской бібліятэцы №1 для вучняў 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №9  г.Барысава” адбыўся час памяці “Чалавеку патрэбна не слава”, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага.

14 верасня бібліатэкар была запрошана на дыялогавую пляцоўку «17 — верасня Дзень народнага адзінства» , якая праходзіла ў актавым зале ДУА «Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна».

Вывешванне на агульны агляд спісаў даўжнікоў, якія не заплацілі камунальныя плацяжы ці ўзносы ў садовае таварыства, укараненне сістэм відэасувязі ў кабінетах урачоў, дзе яны прымаюць пацыентаў, ці на жылым доме, патрабаванне пашпартных даных пры звароце білета на канцэрт, сістэма распазнавання асоб па тварах у дзіцячым садку...

Хочацца звярнуць увагу чытачоў бібліятэкі, якая знаходзіцца ў Лядзішчах (вул. Дняпроўская, д.39) да кнігі Алега Мельнікава “Вавёрачка”.

12 верасня айцец Сяргей Сурыновіч, настаяцель Свята-Траецкага касцёла ў Друі Браслаўскага раёна і аўтар выставы «Крылатая бяседа» перадаў у дар сваю карціну "Бажан", створаную ў 2023 годзе. Характэрна, што праца напісана на даматканым палатне стогадовай даўніны і выканана ў стылі "натуралізм».

8 верасня ў сельскай бібіятэцы №17 в. Жыцькава для вучняў ДУА «Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» прайшло мерапрыемства «Ёсць свет дзівосны — свет маленства», якое пазнаёміла іх з творчасцю беларускага пісьменніка А.Грачанікава.

Яшчэ артыкулы ...