26
Нд , Сак

28 кастрычніка 2022 года сельская бібліятэка №33 в.Маісееўшчына  сумесна з Маісееўшчынскім сельскім клубам запрасілі вучняў ДУА “Маісееўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” на вечар-партрэт “Маіх радкоў няма без Беларусі”,  прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.

«Кулінарныя словы: паходжанне і ўжыванне» – гэта сваё выданне з серыі книг «Беларускае слоўка» у канферэнц-зале Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева прэзентаваў загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Уладзімір Іванавіч Куліковіч.

"У суботу вечарам Мішка Сідарчук на асфальце перад домам Алёнкі намаляваў крывавае сэрца і напісаў: "тибе моя принцэса". Сэрца – гэта ўсім зразумела – каханне. І падпісаўся – Пельмень".

Аповесці-казкі У. Ліпскага дапамогуць юным чытачам спазнаць чароўны свет жыцця, а ў ім - няпростыя чалавечыя пачуцці і свае абавязкі перад мамай, татам, Радзімай. Казкі «Закаханы трэцякласнік» і «Дабрадзей для ўсіх дзяцей» нібы на розныя жыццёвыя тэмы, але яны аб'яднаныя агульнай мэтай - узбагаціць душу чытача любоўю, дабрынёй, прагай да адкрыццяў, прыгажосці і разумення ўсёй красы зямнога раю.

30 лістапада ў гарадской бібліятэцы № 2 прашлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі “Юбіляр – 2022. Якуб Колас” да 140-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Якуб Колас – народны паэт Беларусі, класік беларускай літаратуры, грамадскі дзеяч, вучоны, педагог, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, у гонар якога названы вуліцы і ўстановы многіх гарадоў Беларусі.

Сельская бібліятэка № 38 в. Аздзяцічы прапануе сваім юным чытачам казачную аповесць Кацярыны Хадасевіч-Лісавай “Зорка нябесная, зорка зямная”.

У гарадской бібліятэцы №6 арганізавана кніжная выстава “Жыццё, як цэлая эпоха” да 85-годдзя з дня нараджэння М. Чаргінца. Мікалай Іванавіч Чаргінец нарадзіўся 17.10.1937г. у г. Мінску, празаік, публіцыст. Член СП Беларусі з 1978, Саюза журналістаў Беларусі з 1973.

Яшчэ артыкулы ...