З верасня 2022 г. пачаў працу абласны праект “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”, мэтай якога з’яўляецца фарміраванне патрыятычных пачуццяў, пачуцця любові да малой радзімы, да яе гістарычнай памяці; ушанаванне памяці і папулярызацыя творчасці пісьменнікаў – ураджэнцаў роднага краю; развіццё творчых літаратурных здольнасцяў дзяцей і моладзі праз даследчую працу і ўдзел у літаратурных конкурсах.
«Постаці: гэткай шукаю цэлы век чэсці»
Сельская бібліятэка №17 в. Жыцькава прапануе сваім чытачам пазнаёміцца з кнігай Зіновія Прыгодзіча «Постаці: гэткай шукаю цэлы век чэсці».
«Якуб Колас: у думках, у сэрцах, у песнях»
2 лістапада напярэдадні 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа у Кішчына Слабадской сельскай бібліятэцы №24 для вучняў пачатковых класаў ДУА «Кішчына Слабадскога ВПК ДССШ Барысаўскага раёна», якія наведваюць прышкольны аздараўленчы лагер «Сонейка» праведзена мерапрыемства вечар-партрэт «Якуб Колас: у думках, у сэрцах, у песнях».
“А пачнём мы казку так…”
Вядома, што кніга жыве, пакуль яе чытаюць. А каб юныя чытачы не запамятавалі беларускіх класікаў, 1 лістапада ў сельскай бібліятэцы-клубе № 8 в. Вялікая Ухалода падчас восеньскіх канікул прайшлі хвіліны радаснага чытання “А пачнём мы казку так…”, прымеркаваныя да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа.
Скарбы зямлі беларускай
3 лістапада ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі для выхаванцаў ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Барысава» прайшлі гучныя чытанні казкі Лёлі Багдановіч «Скарбы зямлі беларускай».
«Добры свет любімых кніг»: урок дабрыні ў духоўна-асветніцкім цэнтры бібліятэкі
Падчас школьных канікул вучні малодшых класаў, з прышкольнага лагера адпачынку ДУА “Сярэдняя школа №8 горада Барысава” былі запрошаны на ўрок дабрыні, які ўключаў знаёмства з кнігамі беларускай пісьменніцы Алены Масла.
У думках, у сэрцах, у песнях…
27 кастрычніка 2022 года ў сельскай бібліятэке аграгарадка Стара-Барысаў адбыўся вечар-партрэт “Маіх продкаў няма без зямлі беларускай”, прысвечаны да юбілею беларускіх пісьменнікаў, классікаў айчыннай літаратуры, Якуба Коласа і Янкі Купалы.