Зала літаратуры на замежных мовах прапануе ўвазе наведвальнікаў бібліятэкі выставу, прысвечаную кітайскай паэзіі.
На выставе экспануюцца выданні на беларускай і рускай мовах з фонду аддзела, у якіх прадстаўлены творы кітайскіх паэтаў, напісаныя на працягу больш чым двух тысячагоддзяў - ад глыбокай старажытнасці да сучаснасці. Лепшыя ўзоры традыцыйнай пейзажнай і філасофскай лірыкі суседнічаюць з прыкладамі таго, як новыя тэмы і формы раскрываюцца ў творчасці аўтараў ХХ і ХХІ стагоддзяў.
Урок дабрыні па кніжцы Т.Бунта «Сад з матылькамі»
У рамках Тыдня беларускай мовы ў сельскай бібліятэцы №45 аг. Старабарысаў прайшоў урок дабрыні па казачнай аповесці пісьменніцы Тамары Бунта «Сад з матылькамі».
«Тыдзень роднай мовы»
З 19 па 23 верасня 2022 года у Рэспубліцы Беларусь прайшоў Тыдзень роднай мовы.
"Пакліч у госці казку"
8 верасня бібліятэка в.Зорычы прыняла ўдзел у акцыі летняга чытання "Пакліч у госці казку".
«Скарбонка гістарычнай памяці»
23 верасня бібліятэкар сельскай бібліятэкі №17 в.Жыцькава, у рамках акцыі «Якая дарагая, родная мова!» правяла агляд кніг пад назвай «Скарбонка гістарычнай памяці».
Мова родная – мова модная
21 верасня ў дзіцячы аддзел Цэнтральнай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева на комплекснае мерапрыемства ў гонар Тыдня беларускай мовы і літаратуры “Мова родная – мова модная” прыйшлі вучні 5 “В” і 7 “Б” класаў ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Барысава”.
Ад першадрукара Скарыны да сучаснай беларускай кнігі
2 верасня ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Ад першадрукара Скарыны да сучаснай беларускай кнігі”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства.