6 сакавіка ў гарадской бібліятэцы № 2 прашлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі «Юбіляр. Мастацкая літаратура» да 50 гадоў з часу падпісання загаду аб стварэнні выдавецтва. «Мастацкая літаратура» – выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, уладальнік шматлікіх узнагарод на міжнародных і рэспубліканскіх выставах-кірмашах за поспехі, дасягнутыя ў мастацка-тэхнічным афармленні і паліграфічным выкананні.
«Чытаем разам. Чытаем услых»
1 сакавіка гарадская бібліятэка № 2 учыніла бібліядэсант «Чытаем разам. Чытаем услых» у групу прадоўжанага дня ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Барысава».
Гучы, мая родная мова
Вы паслухайце, мова якая!
Нiбы рэчачка, цiха журчыць,
Нiбы скрыпка, цудоўна спявае,
Трэба толькi на ёй гаварыць.
«Вясёлка-юбілярка»
20 лютага ў гарадской бібліятэцы № 2 прашлі інфахвілінкі каля выстаўкі любімага дзіцячага часопіса «Вясёлка», якому ў гэтым годзе спаўняецца 65 гадоў. Мерапрыемства было прыўрочана да Міжнароднага дня роднай мовы.
“Як ты дорага мне, мая родная мова!”
Дала мне маці гэту мову як спадчыну і запавет
(Аляксей Пысін)
21 лютага, да Міжнароднага дня роднай мовы, на базе ДУА “Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”, бібліятэкар сельскай бібліятэкі № 19 сямейнага чытання в.Забашавічы М.П. Бык, разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры М.А.Ліпніцкай правялі для вучняў 5-8 класаў конкурсна – пазнавальную гадзіну “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.
“Маё любімае слова на беларускай мове пачынаецца з літары…”
Міжнародны дзень роднай мовы! распачынаем акцыяй “Маё любімае слова на беларускай мове пачынаецца з літары…”
“Які гэта цуд –мова мая родная!”
18 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў Кішчына Слабададской сельскай бібліятэцы № 24 прайшла літаратурна - пазнаваўчая гульня “Які гэта цуд –мова мая родная!” для вучняў ДУА “Кішчына Слабадского вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раена”.