У сельскай бібліятэцы №41 в.Зорычы, 4 ліпеня адбылося знаёмства з кнігай беларускай пісьменніцы А.Масла “Першая прыгажуня”. Бібліятэкар С.Макарава пазнаёміла дзяўчат-падлеткаў з казачнымі гісторыямі, уключанымі ў гэты зборнік, прачытала прысутным павучальную і мудрую казку “Першая прыгажуня”.
Праўда і лухта пра вусатага ката
У гарадской бібліятэцы №6 прайшло мерапрыемства “Праўда і лухта пра вусатага ката”, ў рамках акцыі летняга чытання “Пакліч ў госці казку”. Увазе выхаванцаў Нядзельнай школы пры касцёле і проста чытачам дзіцячай бібліятэкі было прапанавана знаёмства з творчасцю беларускага пісьменніка Анатоля Зэкава.
Ляціць, гучыць Купалаў голас…
6 ліпеня на абанеменце ў гарадской бібліятэцы №6 арганізаван агляд кніжнай выставы “Ляціць, гучыць Купалаў голас… (да Дня нараджэння Я.Купалы).
Разам з кніжкай мы расцём
30 чэрвеня выхаванцы старэйшай групы ДУА” Перасадскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-школа” завіталі ў сельскую бібліятэку №39 в.Перасады.
Жыцце і творчасць Янкі Купалы
6 ліпеня да дня нараджэння Янкі Купалы сельская бібліятэка № 38 в. Аздзяцічы падрыхтавала пазнаваўчую віктарыну “Жыцце і творчасць Янкі Купалы” для рабят ДУА “Аздзяціцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раена”.
Жыві і красуйся, мая Беларусь
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – гэта дзень памяці аб мінулым, гордасці за цяперашні, надзея на будучыню. 2 ліпеня ў гарадской спецыялізаванай бібліятэцы № 5 для дзяцей ГУДО "Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна" прайшло гістарычнае падарожжа "Жыві і красуйся, мая Беларусь".
“Вучоныя вароны і іншыя”: гісторыя адной кнігі
Выхаванцы лагеру адпачынку “Лясная казка”, што працуе пры ДУА ”Неманіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”, прынялі удзел ў акцыі летняга чытання “Пакліч у госці казку”.