Sidebar

02
Пн, Сне

Новы праект да 80-годдзя вызвалення Савецкай Беларусі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

80-годдзю поўнага вызвалення тэрыторыі нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

“Голос с Родины звучит
как набат призывающий…”
З ліста Р.Я. Емяльяненка
бацьку, Я.В. Емяльяненка, 1944 г.

З 4 студзеня па 27 жніўня 2024 года штотыдзень на партале Нацыянальнай бібліятэкі будуць прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей, з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1944 года.

Да студзеня 1944-га падчас некалькіх аперацый ужо была вызвалена частка Гомельскай і Магілёўскай абласцей БССР. Гэты цяжкі шлях пачаўся ў канцы лета 1943 г. з паспяховага завяршэння Смаленскай, Бранскай, Чарнігаўска-Прыпяцкай, Лепельскай, Гомельска-Рэчыцкай аперацый, вынікам якіх стала вызваленне многіх беларускіх і ўкраінскіх гарадоў.

Сёння беларускі народ з болем у сэрцы дапаўняе летапіс пакутніцтва, раскрывае ўсё новыя і новыя старонкі генацыду з боку захопнікаў, якія не змаглі зламаць дух супраціву і свабоды. У рэспубліцы разгарнуўся маштабны партызанскі і падпольны рух, які ўнёс вялікі ўклад у будучую перамогу, а пасля вызвалення ўліўся ў дзеючую армію.

Поглядам нашых воінаў, якія прасоўваліся з баямі па ўжо вызваленай зямлі, адкрываліся папялішчы спаленых вёсак, масавыя пахаванні, лагеры смерці, што ўлівала ў іх сэрцы і апраўданую нянавісць да ворага, і рашучасць хутчэй выбіць яго з роднай зямлі.

У вызваленых гарадах і вёсках адразу пачыналіся аднаўленчыя работы – аднаўляць трэба было ўсё: калгасную сельскую гаспадарку, працу прадпрыемстваў, савецкіх устаноў, інфраструктуру. Але гэтую цяжкую ношу палягчала ўсведамленне таго, што ворага пагналі з роднай зямлі.

Гэты ж настрой чытаецца і ў радках ліста байца Чырвонай арміі: “посылаю вам свой фронтовой красноармейский привет. Письмо ваше прибыло ко мне в напряженный момент, [я почувствовал] в этой жестокой схватке беспредельную границу радости и счастья. Голос с Родины звучит как набат призывающий к ожесточенному мщению проклятому немцу за его издевательства над родными и знакомыми – рано погубившими свою молодую жизнь, и в то же время поднимает бодрость духа в трудных условиях. Здесь в данное время идут с обоих сторон жаркие бои” (Р.Я. Емяльяненка – бацьку, Я.В. Емяльяненка, 1944 г., база даных “Памяць пра вайну” бібліятэк Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці).

Праект Нацыянальнай бібліятэкі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” пазнаёміць чытачоў з фактамі і падзеямі тых дзён, зводкамі Саўінфармбюро, некаторай параўнальна нядаўна рассакрэчанай і шырока вядомай нам сёння інфармацыяй аб ваенных аперацыях, рэпартажамі з фронту, артыкуламі пра жыццё, якое робіцца на мірныя рэйкі, а таксама ўсіх зацікаўленых – з перыядычнымі выданнямі таго часу, якія захоўваюцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі (“Советская Белоруссия”, “Звязда” і іншымі).

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ.

Крыніца: НББ