18 мая У сельскай бібліятэцы №43 в. Хаўхоліца адбылося чарговае пасяджэнне гуртка “Пралеска”.
Гэты раз адбылося знаёмства з збожжавай культурай – жытам. Дзеці даведаліся пра гісторыю распаўсюджавання расліны, аб тым, што на працягу каля 2000 гадоў жытні хлеб заставаўся асноўным прадуктам харчавання. Жыта можна назваць раслінай-асілкам, бо ні адна расліна на нашай зямлі больш такім дарам не валодае. Прырода надзялілі яго такой незвычайнай жыццяздольнасцю, якая проста здзіўляе. За чатыры месяцы вегетацыі адна расліна азімага жыта стварае 13800000 вялікіх і маленькіх карэньчыкаў. Чаму да жыта беларусы адносяцца з асаблівай пашанай? Чаму любоў да яго ніколі не мінае? Таму, што яно з усіх зерневых культур самае непатрабавальнае, расце там, дзе іншая культура загіне. Жыта найлепш падыходзіць для нашай беднай, у асноўным падзолістай глебы. Беларусы, успрымаючы жыта як дар Бога, далі яму яшчэ адно імя, сугучнае боскаму, – збожжа.
Падрыхтавала Шакавец Таццяна
2023-05-31