Sidebar

18
Пт, Кра

Якое шчасце быць тваёй дачкой, мая зеленавокая матуля... Шлях паэта

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У сельскай бібліятэцы 43 в. Хаўхоліца  адбылося мерапрыемсва ў рамках абласнога   праекту  ''Пісьменнікі-ураджэнцы роднага краю'' і прысвечана яно паэтэсе Таццяне Зіненка. Вучні 9 класа Хаўхоліцкай СШ пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэтэсы.

Надзеленая прыродай светлым паэтычным дарам любіць свой край, сваю Радзіму, яна выразіла гэта з уласцівымі ёй майстэрствам і мужнасцю ў вершах. Засталася паэтычная спадчына. Газета ''Гоман барысаўшчыны'' у 2014-2015 гадах друкавала ''Школьны дзённік Таццяны Зіненка'', які перадалі ў рэдакцыю  яе  сябры. Вучаніца 9, 10 класаў Зачысцкай СШ вяла свой школьны дзённік, якому даверыла свае дзявочыя жаданні, пачуцці, захапленні, адносіны да сяброў, настаўнікаў, родных. На вялікі жаль пры жыцці не выйшаў ні адзін зборнік яе вершаў.  Першая спроба была зроблена клопатамі сяброў. У 2013 годзе быў выдадзены зборнік ''Плакалала дзяўчына''. Ва ўвесь моц скарыстаць свой унікальны дар паэтцы не далі неспрыяльныя абставіны жыцьця. Светлы талент і люты лёс выпалі на яе долю. У памяці застаюцца яе вершы, у сэрцах – шчымлівае пачуццё віны.
Падрыхтавала Шакавец Таццяна

2023-05-19