15 лютага ў сельскай бібліятэцы № 30 в. Лошніца прайшло мерапрыемства “Як ты дарага мне, мая родная мова!” для вучняў 3-4 класаў ДУА “Лошніцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”, прысвечаная святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы.
Напачатку ўдзельнікі азнаёміліся с фондам беларускай дзіцячай літатратуры. Далей Мухіна Вольга Пятроўна, загадчык бібліятэкі, выразна зачытала вершы беларускіх паэтаў пра любоў да роднай мовы і Айчыны. Сярод каторых вершы Я. Купалы “Роднае слова”, Я. Коласа “Слова”, М. Танка “Родная мова, П. Броўкі “Калі ласка” і інш.
Пасля загучалі беларускія народныя (“Купалінка”) і аўтарскія (“Хата бацькоў”) песні і інш. Усе жадаючыя ўзяліся за рукі і вадзілі карагоды.
Далей удзелінікі мерапрыемства азнаёміліся з выставай вырабаў з саломы. Мухіна Вольга Пятроўна паведаміла пра вытокі гэтага рамяства, пра роль і месца саломапляценне ў абрадах беларусаў.
Да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для вучняў пачатковых класаў ДУА “Мстіжская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” прайшла літаратурная гадзіна “Мова мая – мова дабра і святла”.
Пачалося мерапрыемства з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. Далей дзеці даведаліся, што наша беларуская мова – сакавітая, меладычная і пяшчотная, што яе трэба вывучаць і захоўваць. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў беларускіх паэтаў: П. Панчанкі, У. Дубоўкі, М. Танка, К. Цвіркі і іншых. Таксама з вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у гульнях-вiктарынах, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі, успомнілі беларускія песні, прыказкі і прымаўкі. А для таго, каб больш даведацца пра родную мову, творы беларускіх аўтараў, была прапанавана кніжная выстава “Кніжнае шматквецце”.
У сельскай бібліятэцы 43 в. Хаўхоліца прайшла гульня-віктарына, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы «Беларуская мова – узорная вязь». У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў Хаўхоліцкай сярэдняй школы. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, перакладалі сказы, тлумачылі фразеалагізмы,, прыказкі, чыталі вершы на роднай мове. «Кожны народ павінен аберагаць сваю мову больш, чым граніцы, бо мова – галоўная яго абарона, куды больш моцная, чым усё яго цытадэлі». Так пісаў ірландскі вучоны Дэві.
Падрыхтавала Шакавец Таццяна.
21 лютага ў Кішчына Слабадской сельскай бібліятэцы для вучняў ДУА «Кішчына Слабадская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” прайшло мерапрыемства літаратурная гадзіна “Мова народа – яго святыня”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Падчас мерапрыемства гучалі цікавыя выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове. Дзеці адгадвалі тэматычныя рэбусы і загадкі, чыталі вершы,адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны “Рассыпаныя прыказкі і прымаўкі”, праведзены конкурсы “Падбяры рыфму”, “Самы кемлівы”, “Сваякі?”.
21 лютага у гарадской спеціалізаваннай бібліятэке № 5 прайшла гадзіна роднай мовы «І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай Мовы» .Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Ў гэты дзень у бібліятэцы кожны жадаючы змог паўдзельнічаць у паэтычным квілце «Роднай мовы пералівы» і тым самым праверыць свае веды айчыннай літаратуры. Удзельнікі выбіралі адно з вершаў беларускіх паэтаў, зачытвалі яго, і павінны былі па гэтаму вершу даведацца аўтара, якія яны самастойна выбіралі на падрыхтаваных бібліятэкарам лістках-стыкерах. На спецыяльна ўсталяваным стэндзе ўдзельнікі суадносілі абраныя вершы з партрэтамі іх аўтараў. У дапамогу была прадстаўлена выстава кніг Я. Купалы, Я. Коласа, Я. Янішчыц, М. Пазнякова, М. Танка, У. Мазго, А. Вольскага, В. Лукшы, В. Гардзея з закладкамі выбраных вершаў. Чытачам былі прапанаваны візіткі па гэтай тэматыцы.
2023-02-22