Sidebar

18
Пт, Кра

Вочы зямлі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Беларусь багата рэкамі і азёрамі. Гэта блакітныя вочы нашай зямлі. 16 лютага пад час экалагічнага даведніка «Вочы зямлі» удзельнікі гуртка «Пралеска» сельскай бібліятэкі 43 в. Хаўхоліца пазнаёміліся з легендай пра возера Нарач.

Гэта самае вялікае і прыгожае возера Беларусі. Зрабілі падарожжа па Браслаўскіх азёрах. Дзеці даведаліся, якую карысць прыносяць рэкі і азёры людзям. Шматлікія пісьменнікі і паэты прысвячалі свае творы блакітным жамчужынам Беларусі. Уладзімір Караткевіч так пісаў: «Наша зямля сачыцца вадой. Тут шмат крынічак, азёр, балот, малых і вялікіх рачулак і рэк. Уся карта Беларусі пранізана сінімі жыламі рэк».

Падрыхтавала Шакавец Таццяна.

2023-02-16