Sidebar

22
Ср, Май

Пісьменнік з гісторыяй

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

“Кнігі Янкі Маўра ўзбагачаюць чытача глыбокімі ведамі. Пісьменнік у сваёй творчасці удала спалучаў навуковыя адкрыцці с захапляльнымі прыгодамі, з фантастыкай, з высокім гуманізмам.”

Васіль Вітка

З 1 лютага ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі дзейнічае кніжная выстава прысвечанная 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра.

Янка Маўр адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. Аўтар кніг для дзяцей, п’ес, перакладаў. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934). Член ВКП(б) з 1950 года. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1968). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).

З героямі кніг родапачынальніка прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанру ў беларускай прозе заўсёды цікава і прыемна знаёміцца. У сваіх творах пісьменнік стварыў яркія чалавечыя характары, у якіх на першым плане – гуманізм, высакароднасць, мужнасць. На выставе прадстаўлены наступныя творы Янкі Маўра: “Чалавек ідзе”, “Палескія рабінзоны”, У краіне райскай птушкі”, “Багіра”, “ТВТ” і іншыя.

Таксама на выставе можна пазнаёміцца з нарысам жыцця і творчасці Янкі Маўра, аўтар якога Э.С. Гурэвіч. У кнізе прасочваецца жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай дзіцячай літаратуры, раскрываецца своеасаблівасць яго твораў, іх месца ў агульналітаратурным працэсе, а таксама роля і значэнне пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры. Акрамя гэтай кнігі на выставе можна ўбачыць кнігі іншых аўтараў прысвечаныя жыццю і творчасці Янкі Маўра: П. Рунец “Чалавек з крылатай фантазіяй”, А. Міронаў “Дед Мавр”.

Выстава дзейнічае да 28 лютага.

2023-02-08