Sidebar

19
Пн, Сту

Алесь Карлюкевіч: “ Прыемна адзначыць, што Барысаўская бібліятэка Каладзеева ўважлівая да чытача”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

30 студзеня ў рамках рэспубліканскага адзінага дня інфармавання Барысаўскую цэнтральную раённую бібліятэку ім. І.Х. Каладзеева наведаў старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі", кнігавыдавец, беларускі пісьменнік, журналіст, публіцыст, дырэктар і галоўны рэдактар рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда” Алесь Карлюкевіч.

На сустрэчы ў канферэнц-зале цэнтральнай бібліятэкі прысутнічалі адміністрацыя, метадысты, супрацоўнікі аддзелаў нашай установы культуры, удзельнікі літаратурнага аб'яднання "Натхненне".
Госць расказаў пра газеты і часопісы, якая ўваходзяць у склад “Выдавецкака дома “Звязда”. Затым у сваім паведамленні звярнуў увагу на работу саюза пісьменнікаў Беларусі і яго структурных секцый, на абавязкі савета па рабоце з творчай моладдзю і цэнтра папулярызацыі літаратуры – усё гэта, на яго думку, і дапамагае сфарміраваць павестку дня Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Дарэчы, на 1 студзеня 2023 года ў склад СПБ уваходзіць больш за 700 літаратараў (празаікаў, паэтаў, літаратуразнаўцаў, літаратурных крытыкаў, публіцыстаў, кінасцэнарыстаў, драматургаў і г.д.). Кола творчых напрамкаў даволі шырокае і змястоўнае.
Алесь Карлюкевіч сказаў і пра тое, як ажыццяўляецца дзейнасць саюза пісьменнікаў адносна ўнутранай працы, у тым ліку, уступлення ў пісьменніцкую арганізацію, удзелу ў мерапрыемствах, пректах рознага ўзроўню. Алесь Мікалаевіч пазначыў задачы сучаснай дзіцячай літаратуры (сённяшняга юнага чытача адносяць да “пакалення альфа”).
– Шмат увагі мы ўдзяляем таму, якая кніга патрапляе ў поле зроку чытача з паліц бібліятэк ці з паліц кнігарняў, шляхам інтэрнэт-гандлю ці іншымі крокамі і магчымасцямі. Калі з бібліятэкамі ўсё зразумела (працуюць адказныя людзі, якія ведаюць кошт мастацкага слова і стараюцца паспяваць за часам і нясуць так званую прававую адказнасць за тое, якая кніга прыходзіць да чытача), то больш складана паўстае пытанне з кніжным гандлем, бо ён сёння неаднародны з пункту гледжання трывалага духоўнага фарміравання членаў грамадства. Таму пэўную частку сваёй працы мы аддаем гэтым клопатам: у Саюзе пісьменнікаў на грамадскім узроўні працуе камісія па кантролю за кніжнай прадукцыяй. Прыемна адзначыць, што Барысаўская бібліятэка Каладзеева ўважлівая да чытача. У тым ліку актыўна знаёміць яго з электроннай кнігай, – зазначыў А.М. Карлюкевіч.
Далей Алесь Мікалаевіч адказаў на пытанні аудыторы – пра выдавецтва дзіцячай літаратуры ( між іншым, у новым фармаце яно будзе спеціялізаваным у пытаннях выхавання юнага чытача), пра новыя імёны ў беларусскай літаратуры, на якія трэба звярнуць увагу, пра ўмовы ўступленя ў СПБ і іншыя. Пісьменнік выказаў асабістае пажаданне да аўтараў пісаць творы і пра нашых сучаснікаў, а таксама запрасіў наведаць фестываль дзіцячай літаратуры, які Саюз пісьменнікаў Беларусі ладзіць 2 сакавіка 2023 года ў літаратурна-мемарыяльным музеі Я. Коласа ў Мінску.
Візіт завяршыўся экскурсіяй па залах і выставачных пляцоўках цэнтральнай бібліятэкі, якую для Алеся Карлюкевіча правяла дырэктар бібліятэкі Алена Капыток.
Алена БРЫЦКАЯ


2023-02-03