Міншчына – гэта сузор’е цікавых гарадоў і мясцін, працавітых і добрых людзей, сусветна вядомых славутасцей і не вельмі вядомых, але такіх мілых сэрцу куточкаў, а таксама сузор’е лясоў, палёў, рэк і рачулак…
Пра ўсё гэта можна даведацца пагартаўшы кнігі з выставы “Сузор’е Міншчыны”, якая пачала працаваць у гарадской бібліятэке №4 сямейнага чытання напрыканцы снежня і падоўжыць знаёміць зацікаўленых да вясны.. А калі хто яшчэ не ведае як выглядае герб воблаці, яе флаг, альбо забыўся на словы гімна – абавязкова звярніце ўвагу на гэту цікавую ілюстраваную кніжную выставу, прысвечаную 85-гадоваму юбілею з дня заснавання Мінскай вобласці.
2023-01-22