Sidebar

18
Пт, Кра

Завочнае падарожжа «Запаветны напеў»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

19 студзеня у сельскай бібліятэцы в. Хаўхоліца адбылося пасяджэнне гуртка “Пралеска”. Членамі гуртка ў гэтым годзе сталі вучні 3 класа ДУА “Хаўхоліцкая СШ Барысаўскага раёна ”. Разам з дзецьмі мы адправіліся ў завочнае падарожжа ў нацыянальны парк Белавежская пушча, які згодна з рашэннем ЮНЕСКА ўключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва.

 На тэрыторыі Дзяржаўнага нацыянальнага парка Белавежская пушча растуць больш за 900 відаў раслін, каля 60 відаў млекакормячых знайшлі тут свой дом. Гняздуюцца ў пушчы больш за дзвесце відаў птушак. Славіцца Белавежская пушча сваёй самай вялікай у Еўропе папуляцыяй зуброў. А нядаўна ў Белавежскай пушчы з’явіўся казачны куток – маётак дзеда Мароза, Музей прыроды, Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій. Усе гэтыя мясціны дзеці наведалі віртуальна і знаёмства атрымалась цікавым і павучальным. 

Падрыхтавала Шакавец Таццяна.

2023-01-20