Sidebar

10
Ат, Сак

Прыйшла Каляда

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Калядныя павячоркі адбыліся ў гарадской бібліятэке №4 сямейнага чытання 16 студзеня.

Супрацоўнікі бібліятэкі гасцінна адчынілі дзверы калядоўшчыкам. І бібліятэкары, і чытачы, ў тым ліку маленькія, сталі сведкамі цікавага абрада. Калядныя песні, шчадроўкі, байкі прагучалі ў выкананні  пазітыўных, вясёлых і актыўных чытачак залатога ўзросту. Жанчыны паднялі настрой і дарослым наведвальнікам, і хлопчыкам і дзяўчынкам 1 “Д” класа ДУА “Сярэдняя школа №20” – яны з задавальненнем, ў адказ на калядкі і пачастункі, расказвалі вершы. Фальклорны абрад скончыўся традыцыйным частаваннем.

2023-01-17