Sidebar

22
Ср, Май

“Магла б я зоркаю гарэць”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

12 студзеня  у гарадской бібліятэцы №6 прайшла літаратурная гадзіна прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Канстанцыі Буйло.

Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “Пяснярка роднага краю” і творчасцю К. Буйло. У простых і задушэўных вершах паэтка быццам расказвае пра сябе, пра сваю бязмежную любоў да Беларусі, якая і на адлегласці давала ёй сілы жыць. Прысутных вельмі ўразіў верш “Адна” з “Курганавай кветкі”. Што павінна перажыць гэта жанчына, каб напісаць такі твор? Яна была яшчэ зусім дзяўчынка, і нічога падобнага, мусіць, і не адчувала, калі пісала гэты верш!

2023-01-12