26
Нд , Сак

Урок дабрыні па кніжцы Т.Бунта «Сад з матылькамі»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У рамках Тыдня беларускай мовы ў сельскай бібліятэцы №45 аг. Старабарысаў прайшоў урок дабрыні па казачнай аповесці пісьменніцы Тамары Бунта «Сад з матылькамі».

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні пачатковых класаў ДУА «Старабарысаўская сярэдняя школа», актыўныя чытачы бібліятэкі. Бібліятэкар А.Кучынская пазнаёміла дзяцей з творчасцю Т.Бунта, затым прысутныя на мерапрыемстве дзеці чыталі ўслых урыўкі з кнігі «Сад з матылькамі», у якой маленькая дзяўчынка Даша дапамагала ўбачыць свет матылькам, якія выводзіліся ў яе інсектарыі, разумела мову насякомых і кветак, цікавілася жыццём усіх насельнікаў саду. І яны, у сваю чаргу, былі ўдзячны дзяўчынцы, якую лічылі Прынцэсай саду. Але на самай справе гэта было зусім не так…. Дзяўчынка была інвалідам і не магла хадзіць сваімі нагамі. У падтрымку галоўнай гераіні ўдзельнікі урока дабрыні размясцілі на вакно папяровыя кветкі і матылькоў, якія выканалі сваімі рукамі.


2022-09-26